Галоўная » Палітыка і грамадства » Page 220

Бывший заместитель председателя Костюковичского райисполкома стала главным редактором информационного агентства «Могилевские ведомости»

Главным редактором информационного агентства «Могилевские ведомости» назначена Ирина Петрусевич. Об этом сообщила начальник главного управления идеологической … чытаць далей

Глускі раён: Калгас, у якім зарабляюць 70 рублёў за месяц (Відэа)

«Плакала-рыдала. Я на пахаваньні ў мамы так ня плакала, калі вось гэтае атрымала», — расказвае Натальля Гусева. Ёй налічылі ўсяго 70 рублёў за 27 працоўных дзён — прыбіральшчыцай у калгасе «Зара» Глускага раёну Магілёўскай вобласьці.

У Натальлі чацьвёра дзяцей, а жыве яна ў службовым жыльлі. Каб ня страціць дом, яна мусіць працаваць у калгасе. Але гэтых грошай для сям’і катастрафічна мала. Таму Натальля мае яшчэ падпрацоўку ў сацыяльнай службе, даглядае старых людзей.

«Я прыбіраю, калідоры мыю, шкло мыю, вокны мыю… Прыбірала тэрыторыю, выполвала кветкі, вырывала, звозіла ўсё — карацей, вылізала фэрму. І вось што я атрымала за гэта!»

Даяркі, якія працуюць на той жа фэрме, таксама скардзяцца на заробкі. Нягледзячы на тое, што яны працуюць па 8–9 гадзін на дзень без выходных, зарабіць больш за 250 рублёў немагчыма.

Першы намесьнік старшыні райвыканкаму Ўладзімер Карповіч пракамэнтаваў, што з сытуацыяй у гэтай гаспадарцы яны знаёмыя і неўзабаве разьбяруцца. Але ў той жа час зазначыў, што там вельмі слабы раён.

«Мы жывём ад вытворчасьці. З таго, што зрабілі, што прадалі, з гэтага і жывём. Ды і гэта заганная практыка — даплата да мінімальнай заработнай платы. Працаваць трэба лепей. І ўсё тады будзе», — сказаў чыноўнік.

Крыніца: Радыё Свабода

 

«Няма чалавека — няма праблемы». Куды вывезьлі парэшткі расстраляных у магілёўскіх Курапатах?

30 гадоў таму зьявіліся першыя публікацыі пра чалавечыя парэшткі, знойдзеныя ў магілёўскім кар’еры «Давыдаўка». Афіцыйнага … чытаць далей

Кіраўніка партыі БНФ Рыгора Кастусёва будуць судзіць у Шклове за нежаданне інтэгравацца з Расіяй

Суд Шклоўскага раёна вызначыць, колькі каштуе свабода выказвання меркавання ў Беларусі, піша mspring.online. Старшыню партыі … чытаць далей

Ініцыятыва “Грамадскі Магістрат” вызначыла намінантаў на Прэмію “Асоба года” і “Падзея года” 2019

15 студзеня адбылася паседжанне “Грамадскага Магістрату”, Мэтай якога было вызначэння шорт-ліста на Прэмію Прэмію “Асоба … чытаць далей