Галоўная » Палітыка і грамадства » Page 255

Жители Могилевской и Гомельской областей выступили против закрытия автостанции в агрогородке Довск

Тринадцать жителей Могилевской и Гомельской областей обратились к президентам Беларуси и США с жалобой на … чытаць далей

Рейдовые группы ДПС «Стрела» в выходные отработают Могилевскую область

Рейдовые группы специального подразделения ДПС «Стрела» МВД направлены на отработку Могилевской области, сообщили в УГАИ МВД Беларуси. Для … чытаць далей

В рамках проекта «Сочный дворик» в Бобруйске к августу установят три современных игровых комплекса

В рамках проекта «Сочный дворик» в Бобруйске к августу установят  три современных игровых комплекса. Одна … чытаць далей

В Быховском РОВД представлен новый начальник

18 февраля личному составу Быховского РОВД начальник УВД Могилевского облисполкома полковник милиции Игорь Владимирович Щербаченя представил вновь назначенного начальника отдела внутренних дел подполковника милиции Виталия Михайловича Романова.

В мероприятии приняли участие председатель Быховского райисполкома Дмитрий Васильевич Мартинович, начальник РОЧС подполковник внутренней службы Дмитрий Сергеевич Краснопёров и военный комиссар Быховского района Сергей Леонидович Шруб, сообщает uvd.mogilev.by.

Виталий Михайлович Романов родился 27 октября 1973 года в г. Могилеве. Окончил в 1996 году МГУ им. А.А. Кулешова, в 2015 году магистратуру Академии МВД Республики Беларусь.

Службу в органах внутренних дел начинал в 1996 году младшим оперуполномоченным отделения по борьбе с кражами и угонами автотранспорта оперативно-поискового отдела при УВД Могилевского облисполкома. В последующем работал на различных должностях среднего и старшего начальствующего состава в подразделениях милиции общественной безопасности и криминальной милиции Октябрьского РОВД г. Могилева и управления уголовного розыска УВД. Имеет значительный опыт работы в уголовном розыске в целом. С августа 2016 года занимал должность первого заместителя начальника отдела внутренних дел администрации Ленинского района г. Могилева – начальника криминальной милиции.

Фото Екатерины Гурской, газета «Маяк Прыдняпроўя»

 

У Шклове створаны “Літаратурны салон”

У Шклове 16 лютага ў грамадскім цэнтры “Мост” адбылося сумеснае пасяджэнне грамадзянскай ініцыятывы “Шклоўскі магістрат” і мясцовых структур: раённай арганізацыі ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны”, партыі БНФ, Руху “За Свабоду”.

На пачатку пасяджэння адбыўся прагляд фільма “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”, які прэзентавалі Паліна Сцепаненка, літаратар і актывіст кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”, і рэжысёр фільма Віктар Траццякоў. Пасля прагляда фільма прысутныя мелі магчымасць задаць свае пытанні яго аўтарам. Адбылася дыскусія, абмен думкамі і меркаваннямі.

Другім пытаннем, якое была абмеркавана на пасяджэнні, было стварэнне пры пры раённай арганізацыі ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны” аматарскага “Літаратурнага салона”. З паведамленнямі выступілі Аляксандр Грудзіна, старшыня Шклоўскай суполкі ТБМ і грамадскія актывісты, аматары літаратурнай творчасці Пётр Мігурскі і Аляксандр Новікаў.

Таксама з паведамленнямі выступілі прысутныя госці: Юрый Нагорны, старшыня Аршанскай арганізацыі ТБМ, Леанід Падбярэцкі, сябар Руху “За Свабоду”, Вольга Быкоўская, сябра Рады Руху “За свабоду”, Людміла Драпеза, філолаг.

Удзельнікі пасяджэння абмяняліся думкамі, меркаваннямі і прапановамі. Было вырашана стварыць аматарскі “Літаратурны салон” пры Шклоўскай арганізацыі ТБМ, які павінен насіць імя Міхася Зарэцкага, беларускага пісьменніка, чыё дзяцінства прайшло ў Зарэчным Шклове.

Вёў сумеснае пасяджэнне і падвеў вынікі Пётр Мігурсі, намеснік грамадзянскай ініцыятывы “Шклоўскі магістрат” і каардынатар Руху “За Свабоду” у Магілёўскай вобласці.

Алесь Грудзіна

Хоцімск: Ніхто не забыты, нішто не забыта

Роўна 30 гадоў таму, апошнія савецкія жаўнеры пакінулі куток зямлі, назва якому – Афганістан. Падчас гэтай вайны страцілі сваё жыццё на чужыне 15 тысяч савецкіх грамадзян, з іх каля 800 беларусаў, яшчэ больш нашых суайчыннікаў былі паранены і засталіся інвалідамі. Можна доўга спрачацца аб тым, каму была патрэбна гэтая вайна, але мы павіны памяць аб тых, хто пакінуў жыце на далёкай афганскай зямлі і змог вярнуцца да дому толькі ў цынкавай труне…

 

14 лютага ў Хоцімску, каля помніка войнам-інтэрнацыяналістам, прайшоў мітынг, прысвечаны 30-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана. У мітынгу прынялі ўдзел: ветэраны-афганцы прадстаўнікі ўлады, працоўных калектываў і ўстаноў адукацыі Хоцімска, грамадскай арганізацыі «БРСМ». Сакратар першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» сярэдняй школы №2 Фядотава Зарына звярнулася да грамадзян з зваротам. Не абышлося без неабыякывах людзей, якія прыйшлі ўшанаваць памяць тых, хто загінуў далёка ад сваёй Радзiмы.

Падчас мітынгу к помніку былі ўскладзены кветкі. З зваротам выступіў намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Хучаў. У звароце ён заклікаў памятаць і шанаваць памяць загінулых у гэтай нялёгкай вайне. Старшыня Хоцімскага раённага Савета ветэранаў вайны і працы Мікалай Тамашоў казаў, што подзвіг жаўнераў, якія пакінулі жыццё на чужой зямлі, ніколі не будзе забыты і выкінуты з гісторыі краіны.

Таксама з з зваротамі выступілі начальнік адасобленай групы ваеннага камісарыята Клімавіцкага і Хоцімскага раёна маёр Мельнікаў Сяргей Яўгенавіч, і старшыня Хоцімскай раённай арганізацыі Саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Глухаў Ігар Уладзіміравіч.

Пасля мітынгу ў раённым краязнаўчым музеі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання, прысвечаная Дню война-інтэрнацыяналіста. На ёй з музычнымі нумарамі выступілі прадстаўнікі раённага адзела культуры Хоцімскага райвыканкама. Далей, па сканчэнні хвіліны маўчання, юбілейным медалём «30 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана», былі ўзнагароджаны ўдзельнікі вайны ў Афганістане. На жаль, не ўсе змаглі прысутнічаць, і некалькі медалёў былі ўручаны пасмертна, сваякам загінулых герояў.

Фота: hotimsk.by

Данііл Каранкевіч

Шасціпавярховікі замест парку. Ці дойдзе да ўшчыльнення ў Магілёве? (відэа)

«Да бульдозера яшчэ далёка» – сцвярджаюць гарадскія ўлады Магілёва. Тут паказалі праекты ўшчыльнення, прэзентаваныя ўпраўленнем капітальнага будаўніцтва. Што прапаноўваюць чыноўнікі і чаму незадаволеныя жыхары?

 

Ушчыльненне па-магілёўску. На месцы стадыёну каля сярэдняй школы нумар 35 гарадскія ўлады прапаноўваюць пабудаваць 120-кватэрны шматпавярховік і паркоўку на 115 машын. Пацярпяць ад такой пабудовы не толькі школьнікі.

«Шмат займаюцца – выходзяць зранку і ўдзень выходзяць».

«Калі цёпла – кішыць стадыён дзецьмі, дарослымі».

«Дзеці, моладзь, летам збіраюцца дваравыя каманды па футболе, то бок стадыён карыстаецца попытам», – распавядаюць жыхары раёну.

Мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што дырэктар школы падтрымлівае будаўніцтва, бо ўстанова не мае сродкаў на ўтрыманне стадыёну. Гарадскія ж улады ўпэўненыя, што мае сэнс будаваць новыя дамы каля ўжо гатовых сацыяльных аб’ектаў. Ірына Новікава, упраўленне адукацыі гарвыканкаму:

«У гэтым раёне школа на 1460 месцаў, а навучаецца тысяча дзяцей, ёсць тры дашкольныя ўстановы».

Падчас прэзентацыі праекту ў гарвыканкаме прадстаўнік забудоўніка – упраўлення капітальнага будаўніцтва Магілёва – абяцаў скампенсаваць знішчэнне стадыёну. Бегавымі дарожкамі. Алег Бараболя, упраўленне капітальнага будаўніцтва:

«Замест таго, што мы прыбяром тут, – мы перанясём сюды і зробім новую дарожку ўнутры, калі нам скажуць зрабіць».

«Тое, што нам паказалі на гэты момант праект, – там няма ніякіх бегавых дарожак, там проста дом і побач дзве невялікія дзіцячыя пляцоўкі», – кажа мясцовы жыхар Валянцін Красоўскі.

Жыхарам вуліцы Крупскай, якіх таксама ўшчыльняюць, паабяцалі высадзіць дрэвы замест запланаванага пад высяканне парку… дзесьці ў горадзе. А вось побач, на месцы дагледжанай зялёнай зоны, паўстануць два шасціпавярховікі ды спартовая пляцоўка. Вераніка Нячай, мясцовая жыхарка:

«Наш горад, у якім ёсць «Кранаспан», «Омсккарбон», то бок мы і так пацярпелі. У горадзе павышаная анкалогія, у дзяцей астма, няма здаровых дзяцей у горадзе і нас пазбаўляюць дрэваў, каб пабудаваць дамы. Гэта абуральна».

Абурае магілёўцаў і тое, што аб прэзентацыі праектаў не паінфармавалі зацікаўленых. Вераніка Нячай гаворыць:

«Як яны нам патлумачылі, паводле закону яны мелі права нас увогуле не папярэджваць, мы павінныя сачыць за сайтам выканкаму і чытаць газеты».

Пасля такіх тлумачэнняў людзі вырашылі дайсці са сваёй праблемай нават да кіраўніка краіны.

«Мы сабралі подпісы, мы будзем звяртацца ў розныя інстанцыі, аж да Адміністрацыі прэзідэнта. Мы гэтага так не пакінем».

Гарадскія ж улады падкрэсліваюць, што зямлі пад праекты яшчэ не вылучылі і рашэнне прымуць толькі пасля абмеркавання.

Ірына Дарафейчук, belsat.eu

Прэс-клуб у Магілёве “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі” – 21 лютага

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA запрашаюць 21 лютага наведаць … чытаць далей

Магілёўскія ідэолагі паставілі задачу журналістам актывізавацца ў інтэрнэце і сацсетках

Актывізаваць дзейнасць у інтэрнэце і сацыяльных сетках — такую задачу перад журналістамі дзяржаўных друкаваных СМІ … чытаць далей