Прэзентацыя выставы “Лісты палітвязняў: ад 1996 года да нашых дзён” прайшла ў грамадскім цэнтры “Кола” 18 верасня. Пад час яе магілёўцы атрымалі магчымасць сустрэцца і паразмаўляць з яе ўкладальніцай Палінай Сцепаненкай і грамадскім дзеячам, лідарам арганізацыі “Малады Фронт”, былым палітвязнем Яўгенам Васьковічам.
У падрыхтоўцы экспазіцыі Паліне Сцепаненцы дапамагаў Праваабарончы цэнтр “Вясна” і ягоны кіраўнік Алесь Бяляцкі. Ён таксама павінен быў прыехаць у Магілёў, аднак з працоўных прычынаў не змог гэтага зрабіць. Па словах праваабаронцаў, з 1996 года за кратамі ў якасці палітвязняў пабывала каля двухсот чалавек, ўкладальнікам выставы ўдалося сабраць на гэты час амаль паўтары тысячы ліставанняў. На сённяшні дзень у Магілёўскай вобласці ўтрымліваюцца адразу двое палітвязняў – актывіст Дзмітрый Паліенка (папраўчая калонія №2 у Бабруйску) і праваабаронца Міхаіл Жамчужны (папраўчая калонія №17 у Горках).
Былы палітвязень Яўгена Васьковіч і праваабаронца Паліна Сцепаненка
Выстава прабудзе ў Магілёве некалькі дзён. Пдрабязна пра сустрэчу і выставу глядзіце ў нашым відэа.
Алесь Сабалеўскі. Фота і відэа аўтара