Галоўная » Раёны » Навіны Бялыніч » Page 16

В Белыничском районе в ДТП возле Вишово погибла молодая женщина

Автомобиль «Фольксваген Пассат» столкнулся с лосем.

26 октября в 00-21 поступило сотрудникам МЧС поступило сообщение о дорожно-транспортном происшествии на автомобильной дороге Минск-Могилев возле агр. Вишово Белыничского района с участием легкового автомобиля «Фольксваген Пассат», водитель которого совершил столкновение с лосем, сообщает пресс-служба МЧС.

Работниками МЧС из автомобиля извлечен труп пассажирки, 1996 г.р., жительницы г. Могилева.

 

В агрогородке Искра Белыничского района торжественно пустили природный газ

В агрогородке Искра Белыничского района прошел торжественный пуск природного газа. Об этом сообщили в пресс-службе ГПО «Белтопгаз». … чытаць далей

В Белыничском районе в ДТП погиб молодой мужчина (Фото)

13 октября в 21 час вблизи деревни Старое Село Белыничского района 29-летний житель деревни Затетерка, проезжая на автомобиле Renault Laguna, не справился с управлением, автомобиль съехал в левый по ходу движения кювет, где опрокинулся.

В результате ДТП мужчина получил травмы, от которых скончался на месте, сообщает пресс-служба ГАИ.

Водитель ремнем безопасности пристегнут не был.

Джон Ленан па беларуску. Прывітанне ад Магілеўшчыны

Апошнія падзеі сусветнай культуры напачатку кастрычніка ў гэтым годзе непарыўна звязаны з юбілеем выбітнага рок-музыканта, удзельніка легендарнай чацвёркі “Бітлз” – 80 гадоў з дня народзінаў. Як і шмат дзе па ўсім свеце, у Мінску 9 кастрычніка адбыўся канцэрт памяці Джона Ленана.

Шмат вядомых асобаў, культавых беларускіх музыкантаў прынялі ўдзел у імпрэзе. Чаго вартыя толькі імёны былых удзельнікаў “Песняроў” залатога веку гэтага ансамбля – Уладзімір Ткачэнка, Віктар Малчанаў, Валерый Дайнэка, Улад Місевіч. Ткачэнка і Малчанаў ужо не адно дзесяцігоддзе граюць “Бітлз” у інструментальным варыянце, як дуэт “Double Fantasy” (дарэчы, так называўся апошні альбом Джона Ленана).

Не меней знакамітымі былі ў свой час музыканты гурта “Сузор’е”. Андрэй Казлоўскі, адзін са стваральнікаў калектыва, – выйшаў на сцэну клуба “RE:PUBLIC”, дзе адбывалася імпрэза, са сваімі калегамі па сённяшнім калектыве – гуртом “Global Sound Band”. Яго родны брат Аляксей Казлоўскі  (граў у “Сузор’і” з 1982 па 1991 год) прыслаў з Нью-Ёрку відэавіншаванне, якое паказалі на вялікім экране. Дарэчы, што тычыцца такога “он-лайн” відэа-канала, віншаванні былі таксама з Польшы, Украіны, Расіі, Італіі, Аргентыны, Сербіі, ЗША, Канады, Бельгіі, Англіі – ад музыкантаў, якія ў большасці прыязджалі ў Беларусь на знакаміты фэст “Beatles Forever”, што ладзіўся ў Беларусі ў 2000-х гадах.

Нязменным арганізатарам гэтага фестывалю з’яўляўся ў свой час Віктар Маразевіч. Ён родам з Магілёва, пасля школы скончыў машынабудаўнічы інстытут (зараз БРУ) і застаўся ў Мінску. Яго сябра і паплечнік Уладзімір Кутузаў зрабіў у Магілёве самы сапраўдны музей “Бітлз” – ён не мог прапусціць канцэрт у Мінску і прыехаў, прадстаўляючы, напэўна, самае сталае пакаленне магілёўскіх “бітламанаў”.

Віктар Маразевіч (у цэнтры) удакладняе праграму з удзельнікамі канцэрта
Злева направа:  Уладзімір Кутузаў – стваральнік музея “Бітлз” у Магілёве, Сяргей Сеннікаў – сябра бітлоўскага фан-клуба ў Мінску, Сяргей Занімонец – удельнік канцэрта, Аляксандр Церахаў – гітарыст і вакаліст, ураджэнец Магілёва.

А ўжо прадстаўнікі наступных пакаленняў не толькі прыехалі, як ганаровыя госці, але і выходзілі на сцэну – музыкант з Бялынічаў Юры Несцярэнка выступіў у дуэце з Александрам Камлюком (экс-“Песняры”, экс-“Season Five”, экс-“Стод” ды інш.) Музыканты прадставілі кампазіцыі Джона Ленана на беларускай мове і ва ўласнай аранжыроўцы “I’m Losing You” (“Губляю цябе”) i “Jealous Guy ” (“Раўнівец”).

Юры Несцярэнка (Бялынічы) і Аляксандр Камлюк (Мінск) падчас выступлення

У канцэрце таксама прымалі ўдзел шмат вядомых музыканатаў: гурты “The Apples”, “Flat”, “Artefact”, выканаўцы з 60-х – 70-х гадоў Андрэй Плясанаў, Сяргей Занімонец, Ольга Аліпава, музыканты 80-х – 90-х – Аляксандр Церахаў, Аляксандр Мурашка, а таксама моладзь — Мікіта Найдзёнаў, таленавіты музыкант, паэт, у яго перакладах прагучала некалькі “бітлоўскіх” песен у выкананні розных артыстаў у гэты вечар і самая малодшая ўдзельніца – дзесяцігадовая Маша Шастакова, унучка Уладзімера Ткачэнкі, якая ў дуэце з дзедам выдатна выканала ленанаўскую “Imagine”.

Пасля канцэрту з калегамі і ўдзячнымі гледачамі
Юры Несцярэнка і Аляксандр Камлюк з вядоўцам канцэртнай праграмы – акторам, рэжысёрам, псіхолагам Дзмітрыем Сеннікавым

Вікторыя Судзілоўская

Фота Андрэя Плясанава і Валерыя Мацюшэўскага

Бялыніцкі пісьменнік далучыўся да звароту беларускіх літаратараў, якія пішуць для дзяцей

У відэазвароце да ўладаў можна пабачыць вядомых творцаў нашай краіны. Напрыклад, шчырыя словы пра сітуацыю ў Беларусі кажуць Ганна Янкута, вядомая аўтарка кніг пра ката Шпрота; Вера Бурлак, аўтарка кнігі “Дзеці і здані”, перакладчыца Льюіса Кэрала (“Скрозь люстэрка і што ўбачыла там Аліса”). Абедзве спадарыні з’яўляюцца кандыдатамі філалагічных навук, лаўрэаткамі аўтарытэтных літаратурных прэмій.

У баку не засталіся Надзея Ясмінска (мае ў сваёй бібліаграфіі 15 дзіцячых кніг і 3 п’есы), Наталка Харытанюк, якая напісала “Казкі старога Адамкава”, Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская – перакладчыца з італьянскай, ангельскай і шведскай моў (напрыклад, вядомых шведскіх дзіцячых аўтараў Свэна Нурдквіста, Юі і Томаса Вісландэраў ды іншых).

Пералічваць дасягненні і статусы можна цэлымі старонкамі, але самі імёны ўдзельнікаў акцыі вартыя павагі і галоўнае – увагі, у сувязі з выказанай імі пазіцыяй: Дыяна Балыка, Вольга Акуліч, Яўгенія Пастэрнак, Андрэй Жвалеўскі, Марыя Мартысевіч.

Таксама далучыліся дзіцячыя пісьменнікі, якія не мелі магчымасці патрапіць на студыйную відэасесію: Андрэй Хадановіч, Марыя Бершадская, Юры Несцярэнка, Ганна Зянькова, Алег Грушэцкі.

Нагадаем, што наш зямляк Юры Несцярэнка выдаў у 2020 годзе ў выдавецтве “Каўчэг” дзіцячую кнігу “Чароўныя назвы”. Таксама Юры друкаваўся ў рэспубліканскіх выданнях для дзяцей і падлеткаў “Вясёлка”, “Бярозка” ды ў іншых абласных і раённых выданнях.

Такім чынам зразумела, што творцы, якія пішуць для падрастаючага пакалення вельмі заклапочаны маральнымі і этычнымі праблемамі, якія зараз узнікаюць у грамадстве.

“Дзеці не толькі вераць у казачныя гісторыі, але і называюць саміх пісьменнікаў чараўнікамі. Гэта кранальная, вельмі дарагая для нас вера. І мы гатовыя змагацца са злом, гвалтам, беззаконнем, хоць у жыцці ў нас і няма чароўных палачак…”

Алесь Рудакоў

В Белыничском районе власти любят издеваться над людьми?

Такое впечатление возникло сразу после того, как корреспондент «Магілёўскага рэгіёна» посетил широко разрекламированную сельскохозяйственную ярмарку в агрогородке Большая Мощаница Белыничского района.

Сразу скажу, что на ярмарке лично мне покупать ничего не требовалось. Просто позвонили возмущенные читатели нашего интернет-портала, и попросили подъехать, посмотреть, сколько своей продукции привезли на ярмарку в агрогородок Б.Мощаница “цветущие” сельскохозяйственные предприятия Белыничского района.

Как вы уже наверно догадались, уважаемые читатели, – нисколько. Ошалевшие покупатели с пустыми мешками ходили вдоль торгового ряда, где индивидуальные предприниматели продавали промышленные товары, замороженную рыбу, печенье и т.д. Было, правда, два человека восточной внешности, которые торговали помидорами, арбузами, перцами, капустой, луком и прочими овощами и фруктами явно не со своего огорода.

Что же, большое спасибо им за это, так как если бы не они, то жители агрогородка и соседних деревень на сельскохозяйственной ярмарке вообще сельскохозяйственной продукции не увидели. Правда, уже во второй половине мероприятия подъехала машина Белыничского дома престарелых и инвалидов, которая привезла целых 15 мешков зерна тритикале. Их счастливыми обладателями стали аж 3 человека из десятков желающих приобрести эту сельхозпродукцию.

Честно говоря, большего маразма со стороны районных чиновников мне было трудно представить, – на сельскохозяйственную ярмарку, которая широко рекламировалась в районной газете и на интернет-сайте местного райисполкома, не привезло свою продукцию ни одно сельскохозяйственное предприятие Белыничского района. Не было ни зерна, ни картофеля, ни мяса, ни овощей, просто НИЧЕГО из их продукции, производство которой, будто бы, постоянно растет, и за которую было можно получить живые деньги, просто не отходя от кассы. Что они организовывали, сидя в своих кабинетах в райисполкоме в Белыничах и в сельсовете в Мощанице, абсолютно непонятно.

А ведь в прошлые годы на такие ярмарки, кроме выше перечисленной продукции, также привозили саженцы, живую рыбу, Белыничский лесхоз предлагал приобрести дрова с доставкой на дом. Работники культуры организовывали культурную программу для сельчан и т.д…

Сейчас жители Мощаницы увидели пародию на проводившиеся ранее мероприятия. Десятки собравшихся на ярмарку людей получили наглядный урок того, как к ним на самом деле относятся власть имущие чиновники. Где-то в очередном отчете они поставят “галочку” об успешно проведенном мероприятии, которое фактически не проводилось. Ну а потом славные “ябатьки” будут рассказывать с высоких трибун, с какой небывалой заботой и вниманием местные власти относятся к людям в отдельно взятом Белыничском районе.

А предпринимателям, – большое спасибо. Если бы не они, то даже такой “куцей” ярмарки в Большой Мощанице попросту не состоялось бы, и более сотни людей так и разошлись бы, ничего не приобретя.

Богдан Иванов. Фото автора