Галоўная » Раёны » Навіны Бялыніч » Page 30

Ещё один бывший белыничанин стал заместителем главы Администрации президента

Президент Беларуси Александр Лукашенко назначил 30 января Валерия Бельского заместителем главы Администрации Президента, передает БЕЛТА. … чытаць далей

Чароўныя назвы ў бялыніцкім кінатэатры (відэа)

“Чароўныя назвы” – гэта кніга для дзяцей. А дакладней, – для малодшых школьнікаў.

 

Загадкі (пра звяроў, птушак, рыб, пра расліны і грыбы), а таксама казкі і байкі, вершы і нават невялікія паэмы жартоўнага характару – такі змест гэтай кнігі. Напісаў кнігу Юры Несцярэнка, а малюнкамі аздобілі сямігадовая Саша і дзесяцігадовая Аня Несцярэнкі, прафесійныя фатаздымкі зрабіла Вольга Акуліч. Асобныя вершы, казкі ды некаторыя загадкі раней друкаваліся ў розных выданнях. Макет кнігі падрыхтаваны да друку і чакае свайго часу ў тыпаграфіі.

Першая сустрэча з юнымі чытачамі з нагоды падрыхтоўкі кнігі адбылася ў магілёўскай дзіцячай бібліятэцы №9 напрыканцы 2019 года. А 4 студзеня 2020 года супрацоўнікі Бялыніцкай дзіцячай бібліятэкі дапамаглі зладзіць ў памяшканні кінатэатра “Зорка” сустрэчу з вучнямі СШ №1 і СШ №2.

Дзеці ў залі з вялікім задавальненнем і цікавасцю вялі дыялог на беларускай мове з вядучымі, асабліва спадабалася разгадваць загадкі. За музычную частку на гэтай папярэдней прэзентацыі адказвала Надзея Несцярэнка, мама Сашы і Ані. Разам сямейны калектыў праспяваў “Лета”, “Чорна-белыя сны”, “Вось так апраналіся” – песні, напісаныя на вершы з кнігі, якую сямейны калектыў меў гонар прэзентаваць.

“Хацелася б, каб кніга знайшла сваіх чытачоў і ў сем’ях, і ў дзіцячых садках, і ў школах” – сказаў напрыканцы імпрэзы Юры Несцярэнка, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, музыкант, аўтар шматлікіх беларускіх праектаў.

Тэкст: Дзмітрый Нікалаеў

Фота і відэа: Яўген Глушкоў

Могилевский облкомитет природных ресурсов в декабре выявил более 570 нарушений природоохранного законодательства

В течении минувшего декабря инспекциями Могилевского облкомитета природных ресурсов и охраны окружающей среды проведено 116 … чытаць далей

Барацьба не на жарт: якое возера зарыбіць (ГАЛАСАВАЛКА)

Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў вызначае найбольш значныя вадаёмы, якім пашчасціць знайсці грошы на зарыбленне. … чытаць далей