Галоўная » Раёны » Навіны Магілёва » Page 389

Кулинарный конкурс «В зимнем лесу» 7 января 2018 г в Могилеве

Кулинарный конкурс «В зимнем лесу» – измененный формат традиционного конкурса «Хороша ушица наша», который проводился на протяжении нескольких лет на Солдатской поляне 7 января.

В нынешнем сезоне 12 команд-участников готовили на выбор уху, грибной суп, борщ и сборную солянку. Первый этап конкурса определил победителей в каждой из номинаций по результатам дегустации блюд.

Михаил Аршинский

6 новых мусоровозов поступило на могилевское спецавтопредприятие (видео)

Деньги на приобретение новых мусоровозов для могилевского спецавтопредприятия выделены в рамках программы «Комфортное жилье». Появление таких машин принесет с собой некоторых положительные изменения и в могилевские дворы, сообщает tvrmogilev.by.

Новая техника внешне не сильно отличается от своих предшественников, зато, говорят специалисты, она более функциональна: машины вместительнее и лучше справляются с тяжелым мусором.

Вслед за новыми машинами произойдут и изменения на площадках для вывоза мусора: здесь появятся евроконтейнеры. 580 таких контейнеров уже закупило спецавтопреприятие. Планируется, что в ближайшее время они заменят старые.

В отделе по образованию, спорту и туризму администрации Октябрьского района Могилева КГК выявил многочисленные нарушения

Комитет госконтроля Могилевской области во время проверки отдела по образованию, спорту и туризму администрации Октябрьского … чытаць далей

Расписание праздничных Рождественских богослужений в храмах Могилева и Бобруйска

Могилев Спасо-Преображенский кафедральный собор. Всенощное бдение:  6 января в 17.00; Божественная Литургия: 7 января в … чытаць далей

Міліцыя пацьвердзіла, што даішнік насьмерць зьбіў пэнсіянэра. Што кажуць на месцы ДТЗ у вёсцы Семукачы

Ва ўпраўленьні ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкаму Свабодзе пацьвердзілі факт наезду інспэктара ДАІ з Чэрыкава на пэнсіянэра, які ў выніку ДТЗ загінуў.

Загінулага пахавалі 3 студзеня

Афіцыйны прадстаўнік УУС Магілёўскага аблвыканкаму Ўладзімер Сінкевіч сказаў, што 31 сьнежня паблізу вёскі Семука́чы Магілёўскага раёну здарылася ДТЗ.

«За рулём аўтамабіля знаходзіўся супрацоўнік ДАІ ў цывільным адзеньні і цьвярозым стане», — сказаў Уладзімер Сінкевіч.

Па гэтым факце ўпраўленьне Сьледчага камітэту завяло крымінальную справу па 2 частцы 317 артыкула.

«Гэта ўся інфармацыя, якую мы маем. Астатнюю інфармацыю, затрыманы ён ці не, падазраваны ён ці не, можна даведацца ў Сьледчым камітэце».

На пытаньне, чаму інфармацыя пра гэтае ДТЗ не была ў агульных зводках, Уладзімер Сінкевіч адказаў: «Бо праводзілася праверка».

Афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту па Магілёўскай вобласьці Сяргей Болсун сказаў карэспандэнту Свабоды, што крымінальная справа распачатая адносна 23-гадовага жыхара Чэрыкава. Ён не ўдакладніў, што гэта быў супрацоўнік ДАІ.

«Цяпер праводзіцца расьсьледаваньне. Ён затрыманы», — сказаў Сяргей Болсун.

Што кажуць на месцы здарэньня

Свабода даведалася падрабязнасьці ад вяскоўцаў.

Загінулы — Мікалай Ваднёў, 62-гадовы жыхар вёскі Семукачы. На ягонае цела цела блізу 10 гадзіны раніцы 1 студзеня натрапіў, едучы на працу, чыгуначнік — аднавясковец нябожчыка. Ён і выклікаў міліцыю.

Мужчына мяркуе, што пэнсіянэр прыехаў з Магілёва прыгарадным цягніком і вяртаўся лясной дарогай у вёску. Машына яго зьбіла, як толькі ён выйшаў на грунтоўку, што вядзе на бабруйскую шашу.

Паводле суразмоўцы журналіста, стары ляжаў на адхоне, раскінуўшы рукі, без прыкметаў жыцьця. Мужчына кажа, што заўважыць яго было няпроста. Ён зьвярнуў увагу на пляміны крыві.

Родзічы нябожчыка з журналістам гаварыць адмовіліся.

Хата, дзе жыў Мікалай Ваднёў

Аднавяскоўцы, спасылаючыся на родзічаў, кажуць, што ў нябожчыка былі пераломы хрыбетніка ў трох месцах і чэрапна-мазгавая траўма.

«Вядома ж, шкада чалавека. Людзі абураныя, што яго зьбіўшы, не аказаў яму дапамогі той, хто працуе ў міліцыі. Можа, спалохаўся? Хаця, відаць, удар быў такі моцны, што ён быў нежывы», — гавораць жыхары вёскі.

Пра Мікалая Ваднёва кажуць, што ўсё сваё жыцьцё зь невялікімі перапынкамі ён адрабіў у лясной гаспадарцы. Нейкі час працаваў на чыгунцы. У яго трое дарослых дзяцей. Быў умелым цесьляром, шмат каму дапамагаў з рамонтам хат. Ягоная ж хата стаіць непадалёк ад вясковай школы.

У лясгасе ён падпрацоўваў і на пэнсіі — прадаваў у Магілёве навагоднія ялінкі.

23-гадовы мужчына, які зьбіў машынаю Мікалая Ваднёва, затрыманы.

«Пасьля наезду міліцыянт заступіў у нарад. У ім яго і арыштавалі. Ад удару разьбілася лабавое шкло. Сьледчыя агледзелі ўсе машыны ў вёсцы, так яго і вылічылі», — кажуць вяскоўцы.

3 студзеня а 19 гадзіне на месцы здарэньня праводзілі сьледчы экспэрымэнт з удзелам затрыманага. У вёсцы кажуць, што ён часта прыяжджаў да тутэйшай дзяўчыны. Ягоныя родзічы жывуць у вёсцы Бялевічы, непадалёк ад Семукач.

Інфармацыя пра тое, што ў Магілёўскім раёне інспэктар ДАІ з Чэрыкава насьмерць зьбіў пэнсіянэра і ўцёк зь месца здарэньня, зьявілася ў Telegram-канале блогера NEXTA.

Ён зьмясьціў фота меркаванай апэратыўнай міліцэйскай зводкі для ўнутранага карыстаньня за 1 студзеня 2019 году. Паводле яе, раніцай 1 студзеня на ўзбочыне дарогі каля вёскі Семукачы Магілёўскага раёну знайшлі труп пэнсіянэра. Паводле вонкавых прыкмет, мужчыну зьбіла машына.

«Высьветлена, што наезд 31 сьнежня ў 19.30, кіруючы асабістай аўтамашынай Audi, учыніў малодшы інспэктар ДПС АДАІ Чэрыкаўскага РАУС 1995 году нараджэньня», — гаворыцца ў паведамленьні.

У адкрытай зводцы на сайце МУС пра гэтае ДТЗ ня згадваецца.

Фота: svaboda.org

Крыніца: Радыё Свабода