Галоўная » Раёны » Навіны Магілёва » Page 412

Выхаванцы Магілёўскай спецвучэльні ўцяклі ў Смаленскую вобласць

Тры выхаванцы магілёўскай спецвучэльні №2 уцяклі з Беларусі і хаваюцца на тэрыторыі Смаленскай вобласці Расіі, паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Калаж tut.by з фатаграфій, якія прадастаўлены магілёўскай міліцыяй

У каментары tut.by дырэктар спецвучэльні Віталь Лебедзеў распавёў, што падлеткі збеглі 30 жніўня ў абедзенны час. Яны былі ў летніку “Адраджэнне” пры Магілёўскай дыяцэзіі, які размяшчаецца ў мужчынскім манастыры пад Мсціславам.

Збеглым падлеткам па 17 гадоў. Адзін з іх ужо ўцякаў раней і цяпер праходзіць пацярпелым у справе па абвінавачванні экс-кіраўніцтва вучэльні ў збіцці навучэнцаў. Дырэктар спецвучэльні кажа, што два падлеткі неўзабаве мусілі пакінуць СПТВ, але “адзін іх падбіў на ўцёкі”.

Віталь Будзько, раней пражываў у гарадскім пасёлку Лельчыцы Гомельскай вобласці, судзімы за крадзеж транспартнага сродку. Прыкметы: на выгляд 15-18 гадоў, рост 160 см, хударлявага целаскладу, вочы блакітныя, валасы светлыя, бровы светлага колеру. Асаблівыя прыкметы: на ступаку левай нагі — татуіроўка ў выглядзе лічбы “11”, на кісці левай рукі — шнар ад вывядзення татуіроўкі.

Дзмітрый Талкачоў, раней пражываў у вёсцы Купяцічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці, судзімы за крадзеж маёмасці. Прыкметы: на выгляд 14-17 гадоў, рост 160 см, сярэдняга целаскладу, вочы блакітныя, вушы адтапыраныя, валасы русыя. Асаблівыя прыкметы: на ўнутраным боку левага сцягна ёсць радзімы знак, на вонкавым боку кісці правай рукі — шнар ад апёку даўжынёй каля 4 см.

Іван Янкоўскі, раней пражываў у вёсцы Абухава Верхнядзвінскага раёна Віцебшчыны, судзімы за крадзеж маёмасці. Прыкметы: на выгляд 15-18 гадоў, рост 170 см, сярэдняга целаскладу, вочы зялёныя, валасы цёмнага колеру. Менавіта ён праходзіць пацярпелым па крымінальнай справе былой адміністрацыі СПТВ.

Крыніца: “Еўрарадыё”

 

В Могилевской области возросло количество несчастных случаев на производстве с тяжелым исходом

В Могилевской области возросло количество несчастных случаев на производстве с тяжелым исходом. Так, по данным … чытаць далей

Трое спортсменов и тренер из Могилевской области дисквалифицированы за использование допинга

По информации  Национального антидопингового агентства Беларуси, за нарушение антидопинговых правил к дисциплинарной ответственности привлечены тренер … чытаць далей

Могилевскими следователями устанавливаются обстоятельства хищения необоснованно начисленных премий

УСК по Могилевской области расследуется уголовное дело в отношении начальника УЗ «Могилевское областное патологоанатомическое бюро», … чытаць далей

Кіраўнік Магілёва палятаў на верталёце і раскрытыкаваў магілёўцаў за брудны прыватны сектар

Уладзімір Цумараў абвінаваціў жыхароў горада ў адсутнасці парадку ў дамах і на прылеглых тэрыторыях. Старшыня гарвыканкама Уладзімір Цумараў 5 верасня … чытаць далей

Программа фестиваля «Креативный возраст» в агроусадьбе «Серая шейка» Могилевского района

Программа фестиваля «Креативный возраст» в агроусадьбе «Серая шейка» Могилевского района 23 сентября 2018г. 11.00-12.00 Встреча … чытаць далей

В Могилеве создали telegramm-канал для жалоб на коммунальщиков

Общественный активист Сергей Пехтерев создал telegramm-канал  ANTI-LOSQUE для отправки электронных обращений коммунальным предприятиям. В telegramm-канале  Вы можете сообщить о яме на … чытаць далей