Паводле прагнозаў, напрыканцы 2019 года на паўночным паўшар’і нашай планеты распаўсюдзіцца новы від віруса грыпу. Сусветная арганізацыя аховы здароўя інфармуе, што ў сезоне 2019-2020 чакаецца распаўсю-джанне грыпу віруса В, а таксама А — H3N2 і H1N1.
Урач-інфекцыяніст Бялыніцкай ЦРБ Анастасія КАЧАНАВА падрабязна распавяла карэспандэнту раённай газеты “Зара над Друццю” пра тое, як засцерагчы сябе ад грыпу і інфекцыйных захворванняў.
— Як кажуць медыкі, лепш правесці прафілактыку хваробы, чым яе потым лячыць. Якія меры прафілактыкі ВРВІ і грыпу можа выкарыстаць кожны бялынічанін?
— Важна паклапаціцца пра здароўе дзяцей і ўласнае. Загадзя трэба падрыхтавацца да асенне-зімовага сезона, бо пік захворванняў выпадае на гэты час. Варта зрабіць выбар на карысць вакцынацыі, каб хваробы не знясільвалі арганізм.
— Каму паказана вакцынацыя?
— Мы вылучаем гэтак званыя групы рызыкі. Гэта людзі, якія па родзе сваёй дзейнасці найбольш успрымальныя да захворванняў. Яны кантактуюць з вялікай колькасцю людзей і, калі захварэюць, то ўяўляюць найбольшую небяспеку для навакольных. Да іх адносяцца медыцынскія работнікі, тыя, хто працуе ў вялікіх калектывах, работнікі агульнаадукацыйных устаноў, дзіцячых садкоў, школ, міліцыянеры, ратавальнікі, работнікі камунальнай сферы і транспарту… Найбольш схільныя да рызыкі захварэць на грып і ВРВІ дзеці да 3-х гадоў, асабліва, калі яны наведваюць дзіцячы садзік; цяжарныя жанчыны пасля 12 тыдняў цяжарнасці; дарослыя, у анамнезе якіх ёсць цукровы дыябет, праблемы з верхнімі дыхальнымі шляхамі і сардэчна-сасудзістай сістэмай; анкалагічныя хворыя; людзі, старэй за 60 гадоў.
— Чым небяспечны грып і якія ўскладненні ён можа выклікаць?
— Грып прыводзіць да ўскладненняў у 10-15% выпадкаў, але, прыкладна, у паловы хворых выяўляюцца пнеўманіі, пераважна, цяжкай і сярэдняцяжкай форм. Другое месца па распаўсюджанасці займаюць ускладненні з боку ЛОР-органаў: гаймарыты, аціты, сінусіты, паражаюцца ныркі і печань, нервова і сардэчна-сасудзістая сістэмы.
— Калі лепш рабіць вакцынацыю?
— Звычайна, вакцынальная праграма пачынаецца з верасня, а асноўная прышчэпачная кампанія працягваецца па канец кастрычніка. Цяпер яна ў самым разгары.
— Колькі ў нас закуплена відаў вакцыны? І як выбраць патрэбную?
— Мы ўжо некалькі гадоў выкарыстоўваем вакцыну “Грыпол +” расійскай вытворчасці. А таксама “Ваксігрып” (Францыя) і “Інфлювак” (Нідэрланды). Гэта сучасныя вакцыны, яны не ўтрымліваюць пабочных элементаў, кансервантаў і, што самае галоўнае, з’яўляюцца інактывіраванымі. Гэта значыць, не ўтрымліваюць жывога віруса. У людзей існуюць страхі, што пасля прышчэпкі можна захварэць на грып. Дык вось, пасля такой пры-шчэпкі захварэць на яго немагчыма. Таму, што вакцына не ўтрымлівае віруса, які мог бы распаўсюджвацца па арганізме і наносіць яму шкоду. У такой вакцыне ўтрымліваюцца гэтак званыя павярхоўныя антыгены — часцінкі, якія, патрапляючы ў арганізм, прымушаюць імунітэт выпрацоўваць клеткі-антыцелы. Антыгены, калі трапляе вірус, блакіруюць яго, не даюць яму развівацца, размнажацца, і тым самым захворванне не адбываецца.
— Ці ёсць супрацьпаказанні да выкарыстання гэтых вакцын?
— Іх нельга ўжываць, калі ёсць алергічныя рэакцыі на курыны бялок, а таксама на моцныя рэакцыі на папярэднія ўвядзенні вакцыны. І вось гэта з’яўляецца абсалютным супрацьпаказаннем. Да часовых супрацьпаказанняў адносяцца вострыя захворванні з уздымам тэмпературы і абвастрэннем хранічных захворванняў. Калі чалавек паправіцца, прышчэпку яму можна рабіць.
— Куды трэба звярнуцца, каб атрымаць вакцыну?
— Дзеці прышчапляюцца з 6-месячнага ўзросту. Бацькам трэба звярнуцца ў паліклініку, на педыятрычны ўчастак па месцы жыхарства. Калі дзіця наведвае дзіцячую дашкольную ўстанову, то вакцынацыя ажыццяўляецца непасрэдна ў яе медыцынскім кабінеце. Вучняў прышчапляюць, адпаведна, у шко-ле. Што да дарослых, то вакцынацыя іх праводзіцца ў 109 кабінеце ЦРБ з абавязковым аглядам урача перад прышчэпкай.
— Гэта платна ці бясплатна?
— У паліклініцы арганізавана вакцынацыя супраць грыпу на бясплатнай аснове для дзяцей, дарослых з хра-нічнымі захворваннямі, асоб, старэйшых за 65 гадоў, цяжарных жанчын, медработнікаў, супрацоўнікаў устаноў адукацыі і культуры. На платнай аснове арганізавана вакцынацыя для ўсіх жадаючых ва ўсіх медустановах раёна. Таксама кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый забяспечваюць вакцынацыю супраць грыпу для супрацоў-нікаў на платнай аснове.
— Колькі жыхароў Бялыніччыны зрабілі прышчэпкі ў мінулым годзе?
— За 2018 год былі прышчэплены 7590 чалавек, што складае 40,4% ад усяго насельніцтва раёна. Адзначу, што летась былі зарэгістраваны толькі 3 выпадкі захворвання на грып, пры чым, усе гэтыя хворыя не былі прышчэпленыя.
Як падкрэсліла галоўны ўрач Бялыніцкага райЦГЭ Алена ДАМАРАЦКАЯ, захаваць здароўе працаздольнай часткі насельніцтва асабліва ў перыяд эпідсезона — адна з самых важных задач кіраўнікоў гаспадарак, арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Акрамя відавочнага медыцынскага эфекту, вакцынацыя валодае эканамічнай каштойнасцю, бо прадухіляе грашовыя страты ад таго, што чалавек не пойдзе на бальнічны. Калі прааналізаваць выдаткі на догляд за хворымі і ўлічыць страты на вытворчасці, становіцца зразумела: прымяненне вакцыны цалкам апраўданае мерапрыемства. Па прычыне нізкага ахопу імунізацыяй у 2018 годзе быў зарэгістраваны высокі ўзровень захворвання на ВРВІ ў ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, што склала 13,5% працуючых. У той час, як стабільна нізкі ўзровень захворвання (1,3%) захоўваецца ў СВК “Калгас “Радзіма”, дзе штогод прышчапляецца не менш за 40% работнікаў. Таксама прышчэпкі ад грыпу атрымалі ўсе супрацоўнікі РАНС. Да слова сказаць, там не быў выяўлены ні адзін выпадак захворвання.
КАМЕНТАРЫЙ намесніка загадчыка цэнтральнай раённай аптэкі Алены АНІСКАВЕЦ:
— У аптэках раёна маецца дастатковая колькасць супрацьвірусных прэпаратаў і лекаў ад грыпу. З супрацьвірусных рэкамендуем “Арпетол”, “Ремантадин”, “Кагоцел”, “Амиксин”, “Имуназин”, “Гроприносин”. Для дзяцей у наяўнасці ёсць такія прэпараты, як “Генферон”, “Рунферон”, “Анаферон”.
Кожны дзень да 9 раніцы дзейнічае зніжка на 10% для ўсіх прэпаратаў. Асобам, якія дасягнулі пен-сійнага ўзросту, шматдзетным сем’-ям і бацькам, што выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да трох гадоў, прадастаўляецца зніжка на 5% на лекі беларускай вытворчасці. Пры прад’яўленні дысконтнай карткі цана скарачаецца яшчэ на 2% на імпарт-ныя прэпараты.
Аліна ЦЫГАНІЙ, фота аўтара
Крыніца: “Зара над Друццю”