Ребенок находился под мостом на вершине наклонной опоры высотой около десяти метров.
Вечером 16 октября прохожий сообщил могилевским спасателям о ребенке, который залез под мост через реку Днепр и не может самостоятельно спуститься.
По прибытии к месту вызова сотрудниками МЧС было установлено, что ребенок находится под мостом на вершине наклонной опоры высотой около 10 м и самостоятельно слезть не может.
При помощи выдвижной трехколенной лестницы ребенка сняли и передали работникам РОВД. В медицинской помощи он не нуждался, информирует mogilev.mchs.gov.by.
Спасенному мальчику 10 лет, он учащийся одной из могилевских школ.
Трафімава крыніца знаходзіцца непадалёк ад аграгарадка Александрыя ў Шклоўскім раёне. Вакол крыніцы складзена шмат легенд, згодна адной – дзед Аляксандра Лукашэнкі Трафім калісьці праклаў сюды сцяжынку і пабудаваў калодзеж. Сёння на крыніцу едуць тысячы людзей, у тым ліку і з суседніх краін. 16 кастрычніка гэты цудоўны куток з экскуріяй наведала група інжынерна-педагагічных работнікаў УА “Шклоўскі дзяржаўны прафесійны ліцэй №12”
Крыніца перабудавана. Вакол разбіты вялізны парк. Можна папіць вадзічкі, можна скочыць у купель, але ўсё ж такі месца больш успрымаецца як парк для адпачынку. Уся тэрыторыя крыніцы – і прыродная частка, і самі будынкі – аздобленая штучным асвятленнем. Уваходная група аздоблена макетам вёскі і планам самой крыніцы. Уніз вядзе шырокая драўляная лесвіца. Амаль на самым уваходзе наведнікаў сустракае драўляная скульптура дзеда, які выказвае падзяку, што прыйшлі.
Па лесвіцы наведнікі крыніцы могуць спусціцца ў парк. Уся тэрыторыя моцна забалочаная, таму перасоўвацца лепей па драўляных сцежках. Тут ля кожнага віду расліннасці стаіць таблічка з назвай: кедр сібірскі, дуб чырвоны, вярба залацістая, каліна звычайная, вінаград дзявочы, бяроза бародаўчатая, а таксама розныя віды кустоў і кветак.
Больш за ўсё ўражвае купальня – гэта вялікі дом, аздоблены абразамі і рушнікамі. Вада празрыстая-празрыстая, а на дне купелі ляжаць марскія камяні. Пад столлю вісяць сімвалы адразу чатырох канфесій: праваслаўны, каталіцкі, іўдзейскі і мусульманскі.
Устаноўлены на крыніцы інфармацыйны стэнд паведамляе: «Першае згадванне крыніцы адносіцца да 1917 г. Пры яе аднаўленні быў знойдзены крыж і элементы драўляных канструкцыяў зруба, а таксама абрадавыя прадметы, што сведчаць пра тое, што крыніца была асвячоная».
Таксама напісана своеасабівая інструкцыя па ўжыванню вады: «Праз прыродную фільтрацыю вада робіцца крыштальна чыстай і жыватворнай. Ужываць ваду рэкамендуецца з лагоднасцю, пакорай і малітвай. Трафімава крыніца дапамагае тым, хто звяртаецца да яе з добрымі думкамі. Крыніца адноўлена і добраўпарадкавана па даручэнні прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі».
Расейскі завод «Омск Карбон» пад Магілёвам ужо некалькі гадоў з пераменным поспехам змагаецца з мясцовымі жыхарамі. Абодва бакі падавалі скаргі ў пракуратуру, збіралі подпісы і ладзілі прэс-канферэнцыі, у часы замірэння садзілі разам дрэвы. І вось дайшло да спакойных перамоваў і тлумачэння пазіцыяў. Галоўнае пытанне: ці ёсць небяспека новых выкідаў сажы проста ў вокны людзям?
Кіраўніцтва магілёўскага «Омск Карбону» спрабуе пераканаць, што прадпрыемства бяспечнае. На заводзе адбылася адмысловая сустрэча, на якой, апроч эколагаў, прысутнічалі прадстаўнікі кіраўніцтва свабоднай эканамічнай зоны і аблвыканкаму. Не было на сустрэчы не толькі мясцовых жыхароў: актыўных праціўнікаў будовы туды таксама не запрасілі.
«Я не магу сказаць, паводле якой сістэмы «Омск Карбон» вырашаў каго запрашаць. Хутчэй за ўсё самых лаяльных на іхную думку», – мяркуе каардынатар ініцыятывы «За здаровы Магілёў» Андрэй Бодзілеў.
Тыя эколагі і грамадскія актывісты, што прысутнічалі на сустрэчы, вынікам засталіся задаволеныя.
«Не магу сказаць, што я проста супакоілася, мне трэба падумаць прааналізаваць, але сёння сапраўды быў вялікі крок, каб зразумець, што тут адбываецца, і зразумець, наколькі гэта небяспечна», – адзначае эколаг Ганна Скрыган.
Паводле прадстаўнікоў «Омск Карбону», баяцца шкодных выкідаў у гараджанаў няма прычынаў. А што датычыць выкіду сажы, які адбыўся летась у лістападзе, то кіраўніцтва заводу пераконвае, што перавышэнне канцэнтрацыі цвёрдых часцінак было толькі каля трубы.
«Прадпрыемства, напрыклад, у Нямеччыне, яно размяшчаецца ўвогуле ў рысе гораду ў Кёльне. У Іспаніі. І такіх прыкладаў вельмі шмат, таму непакоіцца ў людзей няма падставаў», – лічыць кіраўнік юрыдычнага аддзелу прадпрыемства «Омск Карбон Магілёў».
Праціўнік заводу Андрэй Бодзілеў мае іншае меркаванне на гэты конт:
«Чаму трэба баяцца? Бо інцыдэнт быў, нягледзячы на завярэнні пра бяспеку гэтага заводу. Упэўненасці на сённяшні дзень няма, дакументацыі нам не даюць, каб пераканаць нас, даць нам вывучыць і сказаць: глядзіце, нам хаваць няма чаго, ідзіце, звярайце, глядзіце».
Апытаныя намі магілёўцы выкідаў з заводу баяцца і пераканаць іх у бяспечнасці прадпрыемства кіраўніцтву будзе складана:
«Я не ведаю, ці можна ў гэтым пераканаць людзей».
«Я нават не магу сказаць. Калі б я там была, то, можа, штосьці і…»
«Можа, запусціць рэкламную кампанію? Не думаю, што гэта спрацуе, але ўсё ж».
«Я б паглядзеў рэпартаж вашага тэлеканалу з гэтага заводу, каб супакоіцца ці, наадварот, расперажывацца».
«Я не думаю, што ён будзе бяспечны, штосьці будзе выдзяляць».
Паводле ўдзельнікаў, пытанне будовы станцыі маніторынгу паветра ўздымалася падчас сустрэчы.
«Я пытаўся пра тое, ці гатовы «Омск Карбон» браць удзел у інвест-праекце для набыцця абсталявання для кантролю навакольнага асяродку, і яны адказалі, што гатовыя ўзяць удзел салідарна з усімі рэзідэнтамі СЭЗ», – распавядае актывіст Зміцер Яўстратаў.
Праект станцыі пакуль у стадыі разгляду, дзясятак прадпрыемстваў у свабоднай эканамічнай зоне ўжо працуе, і запуск першай тэхналагічнай плыні заводу «Омск Карбон» плануецца ўжо сёлета.
В Могилеве прошли соревнования открытой Республиканской спартакиады специализированных учебно-спортивных учреждений профсоюзов по тяжелой атлетике. В состязаниях приняли участие команды из Могилевской, Витебской, Гомельской и Минской областей страны, а это более 120 юношей и девушек 2003 года рождения и моложе.
С большим преимуществом победу в командном первенстве одержала команда Могилевской областной СДЮШОР профсоюзов «Спартак-2005».
«Ваш вид спорта – тяжелый труд, в котором необходимо терпение, сила воли, нечеловеческие усилия и постоянная борьба, борьба со штангой, – отметил заместитель председателя Могилевского областного отделения ОО «Белорусский тяжелоатлетический союз», начальник отдела таможни Дмитрий Еремейчик, – от лица Могилевской таможни и Белорусского тяжелоатлетического союза желаю Вам никогда не сдаваться, уверенно двигаться вперед к достижению новых спортивных высот».
Победители соревнований награждены ценными призами, медалями и грамотами.
Для повышения уровня безопасности населения, активизации пожарно-профилактической работы, анализа ее эффективности, оценки готовности территорий к … чытаць далей
На гэту пасаду прызначаны Міхаіл Уладзіміравіч Дзямідаў.
Міхаіл Дзямідаў. Фота: zilmogilev.by
Міхаіл Дзямідаў нарадзіўся 24 чэрвеня ў 1981 годзе на Віцебшчыне. Пасля заканчэння Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі па спецыяльнасці заатэхнія сваю працоўную дзейнасць пачынаў на Віцебшчыне. Працаваў ў Дрыбінскім раёне намеснікам дырэктара ў УКСП «Саўгас ім. Кірава ».
З 2013 па 2016 гады працаваў намеснікам дырэктара ААТ «Гавяды-агра» Шклоўскага раёна.
З 2017 па травень 2018 году ўзначальваў філіял «Сухараўская» ААТ «Агракамбінат« Прыдняпроўскі ».
У чэрвені 2018 года быў прызначаны першым намеснікам старшыні райвыканкама – начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні ў Дрыбінскім райвыканкаме. З Дрыбіна Мікалай Дзямідаў перайшоў на аналагічную пасаду ў Бялыніцкі райвыканкам.
У Дрыбінскім райвыканкаме яго змяніў на пасадзе Сяргей Шацкі.
Неабходна адзначыць, што папярэднікі Міхаіла Дзямідава на пасадзе кіраўніка сельскагаспадарчай галіны нашага раёна чамусьці не затрымліваліся тут надоўга. Дзяніс Кейзераў прапрацаваў у Бялыніцкім раёне паўтара гады і павярнуўся назад у Круглянскі раён, дзе ужо ў хуткім часе заняў аналагічную пасаду ў Круглянскім райвыканкаме.
Яшчэ больш хутка знік з Бялыніцкага раёна Алег Маслак. Не паспелі яго прызначыць першым намеснікам старшыні Бялыніцкага РВК, як ён амаль адразу ж перайшоў працаваць у Магілёўскі райвыканкам першым намеснікам старшыні – начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні.
Будзем спадзявацца, што Міхаіл Дзямідаў здолее затрымацца на Бялыніччыне на больш працяглы час. Наперадзе ў яго шмат працы, бо стан сельскай гаспадаркі ў Бялыніцкім раёне вельмі цяжкі.
В начале октября в 5 часов утра сотрудниками УГАИ УВД вблизи деревни Бирули Краснопольского района была задержана автомашина «Форд» под управлением 48-летнего безработного жителя города Чаусы.
Установлено, что водитель перевозил 1,4 тонны лома черного и 100 кг цветного металла (алюминия) без соответствующих документов. Автомашина с грузом была доставлена в Краснопольский РОВД, информирует пресс-служба УВД Могилевского облисполкома.
Как рассказал сам водитель, указанный металл он накопил в своем хозяйстве и собирался отвезти в Российскую Федерацию.
По результатам проведенной проверки в отношении жителя Чаус составлен протокол об административном правонарушении за нарушение установленного порядка вывоза из Республики Беларусь лома и отходов черных и цветных металлов. Ему грозит наложение штрафа в размере до тридцати базовых величин с конфискацией предмета административного правонарушения или без конфискации.
15 октября в 19 часов 5 минут в Быховском районе на 4-м километре автодороги Быхов–Белыничи 51-летний местный житель, управляя автомобилем «ГАЗ-3309», совершил столкновение с внезапно выехавшей на полосу встречного движения гужевой повозкой под управлением 56-летнего жителя деревни Хутор Быховского района.
От полученных травм возчик скончался в машине скорой помощи. Гужевая повозка световозвращающими элементами обозначена не была, сообщает mogilev.mvd.gov.by.