Галоўная » Раёны » Page 860

Отчетно-выборная конференция Могилевской областной организации ОГП состоится 27 мая

Дан старт отчетно-выборной кампании в Объединенной гражданской партии, кульминацией которой станет Съезд партии. В соответствии … чытаць далей

Задержан один из руководителей Могилевского автомобильного завода имени С.М. Кирова

Следственным управлением УСК по Могилевской области возбуждено уголовное дело в отношении должностного лица Могилевского автомобильного … чытаць далей

У Магілёве павалілі “Крэмль” (фота)

У Магілёве ў адным з двароў дзеці павалілі “Крэмль”. У выглядзе маскоўскага Крамля была абсталяваная дзіцячая пляцоўка ў двары.

Фота з акаўнту Алеся Сабалеўскага ў Фэйсбуку

Фатаздымак паваленага “Крамля” абнародаваў у сацсетках магілёўскі журналіст Алесь Сабалеўскі.

Каментатары ў сацсетках з гэтай нагоды прыгадваюць антымаскоўскае паўстанне ў Магілёве ў 1661 годзе. Сігнал для яго даў бурмістр Язэп Левановіч крыкам “Пара! Пара!”. Магілёўцы амаль цалкам знішчылі маскоўскі гарнізон (ад 2 тысяч да 7 тысяч чалавек, паводле розных крыніцаў). Горад вярнуўся да Рэчы Паспалітай, дзе атрымаў магдэбургскае права, герб і быў ураўнаваны ў правах з Вільняй.

Крэмль магілёўскія дзеткі ўкаталі і ён не вытрымаў… 

В Кричеве председатель райисполкома занимается вкручиванием лампочек

Председатель Кричевского районного исполнительного комитета Дмит­рий Бочков провел очередную «прямую телефонную линию» с населением Кричевщины, … чытаць далей

Вайскоўцы з Асіповічаў адправіліся на вучэнні ў Казахстан

Для ваеннаслужачых 336 рэактыўнай артылерыйскай брыгады паездкі на значныя адлегласці і замежныя палігоны — справа звыклая. Вось і днямі падраздзяленні рэактыўшчыкаў і 465 ракетнай брыгады зноў “на чамаданах”…

Сумесныя вучэнні з баявымі пускамі ракетных войск і артылерыі Казахстана і Беларусі плануецца правесці ў пачатку мая. Каб трапіць у кропку прызначэння, асіпаўчанам патрэбен дзесьці тыдзень на дарогу ў адзін бок. Але ехаць ёсць дзеля чаго: палігон у раёне возера Балхаш значна перавышае наш па памерах і дазваляе без перашкод выкарыстоўваць на ўсю моц гонар беларускага ваенпрама РСЗА “Паланез” і правераныя часам ракетныя комплексы “Точка”.

У своеасаблівае падарожжа асабовы склад і тэхніка адправіліся па чыгунцы. Пагрузка баявых машын заняла каля сутак, і перад адпраўкай парады і пажаданні ракетчыкам і рэактыўшчыкам выказаў камандзір 336 рэабр палкоўнік Аляксандр Цішкевіч. Усе прайшлі адпаведны інструктаж, атрымалі апошнія інструкцыі. Завітаў да ваенных і настаяцель Крыжа-Уздзвіжанскага храма протаіерэй Аляксандр Кісялёў, які па традыцыі блаславіў армейцаў на ратныя подзвігі.

Марыя ТАЛЕЙКА. Фота аўтара

Крыніца: “Асіповіцкі край”