Галоўная » Раёны » Навіны Шклова » Page 59

У Шклове распрацоўваюць турысцкі маршрут па мясцінах Аляксандра Лукашэнкі

Шклоўскія ўлады распрацоўваюць турысцкі маршрут па мясцінах, звязаных з жыццём Аляксандра Лукашэнкіпіша газета “Звязда”.

Падрабязнасці маршруту расказвае начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Шклоўскага райвыканкама Алеся Купцова. Па яе словах, у гісторыка-краязнаўчым музеі ў Шклове наведнікам пакажуць выставу, прысвечаную дзейнасці кіраўніка Беларусі. Потым іх чакае шклоўская школа №1, дзе Лукашэнка нейкі час узначальваў камсамольскую пярвічку і дзе пазней вучыліся два яго сыны.

У аграгарадку Александрыя ім пакажуць школу, дзе вучыўся будучы кіраўнік Беларусі. “Зараз там музей, а побач знаходзіцца сучасная двухпавярховая школа. Трафімава крыніца апошнім часам таксама змянілася да непазнавальнасці — гэта цэлы комплекс пабудоў, прыгожа аформлены ландшафт. Сёлета ў яе добраўпарадкаванні падчас суботніка прымаў удзел і сам прэзідэнт. Гэтую крыніцу наведвалі прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэм’ер Дзмітрый Мядзведзеў. Яны вельмі высока ацанілі якасць вады”, — кажа чыноўніца.

Дом, дзе Лукашэнка жыў дзіцем, не захаваўся. На яго месцы пабудавалі іншы, але ён закрыты для наведнікаў. Пабачыць яго можна ў кліпе Алёны Ланской “Куточак Беларусі”.

Фота: zviazda.by

У Шклоўскім касцёле адбылася незвычайная урачыстасць

У літургічным каляндары 16 лістапада асаблівы дзень для вернікаў – Урачыстасць Маці Божай Вастрабрамскай. У шклоўскіх вернікаў у гэты дзень у касцёле Пятра і Паўла адбылася незвычайная святая імша. У храме сабраліся не толькі вернікі-каталікі, але і праваслаўныя.

На пачатку з уступнай прамовай для прысутных звярнуўся ксёндз-пробашч шклоўскай парафіі Аляксандр Шупенька. Святар нагадаў, што  Абраз Маці Божай Вастрабрамскай – адна з галоўных хрысціянскіх святыняў, якая знаходзіцца ў віленскай Вострай браме. Адносіцца да рэдкага тыпу выявы Багародзіцы без дзіцятка на руках. Шануецца хрысціянамі ўсіх канфесій.

Далей святар паведаміў, што дзякуючы Сяргею Харлацьеву, жыхару горада Санкт-Пецярбурга, карані якога паходзяць са Шклова, Абраз Маці Божай Вастрабрамскай  будзе захоўвацца і ў шклоўскай рыма-каталіцкай парафіі. Таксама, Сяргей Харланцьеў здзейсніў намаганні, каб упрыгожыць шклоўскі касцёл, які з’яўляецца помнікам архітэктуры. На будынку касцёла з’явіліся два каляровых вітражы, вырабленыя майстрамі з Магілёва. Вітраж Святога Духа ў галоўным алтары выкананы па эскізу вітража сабора Святога Пятра ў Ватыкане, а ў вітражы над уваходам змешчаны сімвал іерусалімскага крыжа .

Потым святар урачыста асвяціў абраза Маці Божай Вастрабрамскай, а вернікі маглі з малітвай яго ўшанаваць. Распачалася Урачыстая святая імша. Вернікі маліліся, маліліся да Маці Божай Вастрабрамскай , прасілі Божай Міласэрднасці і патрэбнай ласкі. У шклоўскім храме, які зведаў жудасныя часы ваяўнічага атэіма, лунала малітва і ўрачыстасць.

Алесь Грудзіна. Фота аўтара

Ольга Реусова их Хотимского района стала лучшей «Маладой гаспадыняй АПК» Могилевской области

Победительницей III Областного конкурса «Маладая гаспадыня АПК» стала 21-летняя Ольга Реусова из Хотимского района. Девушка трудится диспетчером в ОАО «Батаево» и мечтает о крепкой дружной семье. Жюри не устояло перед ее обаянием, задором и единогласно признало лучшей. В подарок красавица получила стиральную машину, сообщает mogilev-region.gov.by.

Второе место досталось инженеру по технике безопасности ОАО «Говяды-Агро» Шкловского района Юлии Глусской, третье – преподавателю Могилевского государственного агролесотехнического колледжа имени К. П. Орловского Ирине Ефимовой.

Победительницами в номинациях признаны: «За лучшее блюдо» – Екатерина Боброва, (Славгородский район), «Самые умелые руки» – Наталья Довгалева (Белыничский район), «Мисс Оригинальность» (за конкурс «Визитка») – Елена Федосеева (Кричевский район),  «Мисс Талант» (за конкурс «Мое творчество») – Ирина Петровская (Кировский район).

Областной конкурс «Маладая гаспадыня АПК» собрал на одной сцене более двадцати красавиц со всего региона в возрасте от 18 лет до 31 года. Среди них – повар, ветврач, студентка, учащаяся, инспектор по охране труда, юристы, бухгалтера, педагоги и даже заместитель директора сельхозпредприятия. Девушек объединяет профсоюзное членство, а также работа в организациях агропромышленного комплекса области либо учеба в сельскохозяйственных учебных заведениях Могилевщины.

Конкурсантки прошли пять испытаний: рассказали о себе, своих увлечениях, трудовой и профсоюзной деятельности в «Визитной карточке», ответили на вопросы из различных областей жизнедеятельности в «Состязании интеллектуалов»; поучаствовали в шуточном соревновании «Гости на пороге»; раскрыли свой творческий потенциал на этапе «Мое творчество», приготовили кулинарное блюдо в «Домашнем задании», продемонстрировали умение держаться на сцене на этапе «Мой стиль», показали свои рукодельные таланты в испытании «Самые умелые руки».

По словам председателя областной организации Белорусского профсоюза работников АПК Виктора Гейделя, мероприятие проходило в целях развития творческого потенциала участниц, популяризации сельскохозяйственных профессий, организации культурного досуга и эстетического воспитания сельской молодежи, мотивации профсоюзного членства.

«Стать лучшими были достойны все конкурсантки, ведь агропромышленный комплекс Могилевщины богат на красивых и талантливых девушек, – подчеркнул он. – Отрадно, что уровень участниц с каждым годом растет и жюри при выставлении баллов и подведении итогов становится все сложнее распределять призовые места».

 

                                                                           

 

6 ноября в Шклове выберут «Маладую гаспадыню АПК» Могилевской области

В Могилевской области 6 ноября проведут региональный конкурс «Маладая гаспадыня АПК». Об этом сообщили в областном комитете Белорусского профсоюза … чытаць далей

У Шклове распачата будаўніцтва чарговай шматпавярхоўкі

У Шклове ў апошнія пяць гадоў распачата будаўніцтва шматпавярховых жылых дамоў.

Чарговы васьміпавярховы жылы дом сёлета пачалі будаваць па вуліцы Энтузіастаў. Гэта ўжо чацвёрты па ліку шматпавяхоўны жылы дом у Шклове.

Будаўніцтва дома разбіта на дзве чаргі. Першая чарга – 40 кватэр, другая – 64 кватэры. Сцены будынка ўяўляюць элементы буйнапанельнага дамабудавання серыі МГ 90-3-10Т-02. Агульная плошча першай чаргі складае – 2271 м2.

Будаўніцтва здзейсняе Круглянская ПМК – 266.

Алесь Грудзіна

2 лістапада – час роздуму і ўспамінаў

Аляксандр Шчарбак

2 лістапада мы адзначаем Дзень памяці продкаў – Дзяды. Гэта час роздуму і ўспамінаў аб тых, каго ўжо няма з намі. Гэта яшчэ адна магчымасць спыніцца ў штодзённым карагодзе імклівага жыцця, неадкладных спраў і клопатаў і задумацца аб вечнасці.

Вось ужо пяць гадоў як няма з намі Аляксандра Майсеевіча Шчарбака, вядомага на Магілёўшчыне актывіста сучаснага дэмакратычнага руху. Менавіта Аляксандр Маісеевіч быў адным з тых, хто прымаў актыў ны ўдзел у стварэнні першых незалежных дэмакратычных грамадска-палітычных суполак у горадзе Шклове – раённай арганізацыі Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне”,  сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны. Ён быў неаднаразовы ўдзельнік шматлікіх мерапрыемстваў дэмакратычнага руху на Магілёўшчыне і агульнанацыянальных у Мінску.

Пасяджэнне Шклоўскай арганізацыі ТБМ

Але найбольшая вядомасць да Аляксандра Майсеевіча прыйшла, калі ён пачаў выдаваць мясцовую пазнавальна-аналітычную газету “Шклоўскія навіны”. Газета прапаноўвала і асвятляла тэмы, якія вельмі востра і актуальна стаялі на той момант у нашым беларускім грамадстве. У нататках рэдактара Аляксандр Шчарбак рашуча ўскрываў хібы ў рабоце мясцовай улады, падвяргаў аб’ектыўнай крытыкі мясцовых чыноўнікаў, смела ўзгадваючы адпаведныя прозвішчы і пасады. “Шклоўскія навіны” стала вельмі папапулярнай у мясцовага насельніцтва і чарговы нумар хутка разыходзіўся “из рук в руки”. Тыя, каго негатыўна ўзгадвала газета, між волі вымушаны былі выпраўляць недахопы ў рабоце. У сваю чаргу, знаходзілся і тыя, хто ўспрымаў крытыку “у штыкі”. Каб пакараць газету звярталіся ў судовыя органы, болей таго, даходзіла да асабістых пагроз у адрас рэактара. Але, чарговы нумар Шклоўскіх навін зноў з’яўляўся ў чытачоў.

Аляксандр Шчарбак  пэўны час супрацоўнічаў з Аляксандрам Лукашэнка, быў даверанай асобай, калі той вылучаўся ў Вярхоўны Савет СССР у 1989 годзе і Вярхоўны Савет БССР 12-га склікання ў 1990 годзе.  Аднак, пачуццё справядлівасці ў Аляксандра Майсеевіча заўсёды была вышэй над асабістымі патрэбамі. Гэта быў яго “крыж” і ён мужна нёс яго па жыцці.

У народзе кажуць, што чалавек жыве да тых пор, пакуль жыве памяць аб ім. Усемагутны Божа, успомні ў надзеі ўваскрасенні і жыцця вечнага Аляксандра Майсеевіча Шчарбака. Даруй правіны вольныя і міжвольныя, супакой душу і ўчыні вечную памяць.

Грамадзянская ініцыятыва “Шклоўскі магістрат”