Галоўная » У Беларусі » Page 124

Мемарыяльная імпрэза ў роднай вёсцы пісьменніка Васіля Быкава (фотарэпартаж)

22 чэрвеня ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна на Віцебшчыне адбылася мемарыяльная імпрэза ў гонар пісьменніка Васіля Быкава, якую наведалі прыхільнікі яго творчасці са Шклова. 

Удзельнікі мерапрыемства  завіталі ў музей-сядзібу славутага пісьменніка, а потым  на сядзібе, у якой калісці месцілася школа, дзе вучыўся хлапчук Васіль Быкаў адбылася імпрэза.

У гонар пісьменніка гучалі прамовы, вершы і музычныя творы.  Сярод удзельнікаў імпрэзы адчувалася асаблівая натхнёнасць.

Гістарычная даведка: Васіль Быкаў нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Памёр 22 чэрвеня 2003 года ў Бараўлянах. Вядомы як пісьменнік, публіцыст і грамадскі дзеяч. Большасць яго твораў – гэта аповесці пра Другую сусветную вайну, пра маральны выбар чалавека ў драматычныя моманты жыцця. У гонар пісьменніка створаны тры музеі – сядзіба-музей у Бычках, на радзіме пісьменніка, музей у Гародні, створаны намаганнямі пенсіянера, ветэрана вайны Мікалая Мельнікава і дача-музей пад Менскам у Ждановічах. Сядзіба-музей, які месціцца на радзіме Васіля Быкава, у невялікай вёсцы Бычкі, Ушацкага раёна Віцебскай вобласці, быў адкрыты ў гонар яго васьмідзесяцігадовага юбілею. Але яго экспазіцыя размешчаная не ў тым будынку, дзе менавіта нарадзіўся і жыў пісьменнік. Хата была вельмі лядашчая, таму яе разабралі. А на яе месцы пабудавалі новую, практычна дакладную копію той хаты, у якой жыў Быкаў. Ды і гістарычная дакладнасць выкананая ў поўнай меры. У доме прадстаўлены прадметы побыту пісьменніка і яго сям’і. На жаль, іх не так і шмат, але нават тое нямногае, што засталося, дазваляе адчуць атмасферу побыту грандыёзнай постаці ХХ стагоддзя, сапраўднага сына Беларусі – Васіля Быкава. У музеі можна пабачыць тагачасныя ложкі, калыску, некалькі табурэтаў, печ, калаўрот, гліняны посуд, кнігі, абраз маці Божай ды іншае. Па словах Антаніны Быкавай, удавы роднага брата Васіля Быкава і першай загадчыцы дзеючага сядзібы-музея ў Бычках, беларусы ніколі не забываюцца на свайго вядомага земляка.

 Алесь Грудзіна. Фота аўтара

 

Эканаміст: 38 % насельніцтва атрымоўвае заробак да 400 рублёў

Больш давяраем беларускім рублям, але ўсё менш іх адкладаем. Нацыянальны банк апублікаваў вынікі даследавання грамадскае думкі наконт інфляцыйных чаканняў. Без даследавання можна сцвярджаць, што людзі не чакаюць і не хочуць падаражэння, а тым часам рост цэнаў паскорыўся ў траўні. Чаму так адбылося, і ці ўдасца ўладам яго прыпыніць?

Прыходзім у крамы, а тыя самыя прадукты каштуюць даражэй. Жыхароў Беларусі турбуе рост цэнаў. Апытаныя намі жыхары Віцебску сведчаць:

«На ежу паскорыўся рост коштаў».

«Так, адчуваецца. Але я б не сказала, што моцна расце».

«Не, не адчуваю. Мне неяк усё роўна».

«Ну адчуваем, паскорыўся, ну што зробіш! Наша жыццё такое».

Рост сапраўды паскорыўся. Калі ў красавіку інфляцыя ў гадавым вымярэнні склала 5,5 %, то ўжо ў траўні – 6,2 %.

«Справа ў тым, што інфляцыя лічыцца год да года. То бок кошты траўня гэтага года параўноўваюць з коштамі траўня мінулага года. Дык вось, летась у траўні ў нас была дэфляцыя», – тлумачыць старэйшы аналітык «Alpari» Вадзім Іосуб.

Найбольш падаражэлі ў мінулым месяцы харчовыя тавары – рост цэнаў на 7,1%, і паслугі – рост на 6,9%. Нехарчовыя тавары падаражэлі на 4,3%.

Паводле плану ўраду, інфляцыя за ўвесь 2019 год не павінна перакрочыць 5%. З мэтай урэгулявання коштаў у траўні стварылі адмысловую камісію. Кіраваць рынкавымі цэнамі – бессэнсоўна, кажа Вадзім Іосуб. Затое ёсць сэнс каардынаваць рашэнні дзяржаўных установаў:

«Напрыклад, Нацыянальны банк мае свае планы для інфляцыі, а «Белнафтахім» падымае цэны на бензін на капеечку. Як мінімум, трэба такія рэчы каардынаваць».

Акурат Нацыянальны банк сёння апублікаваў вынікі даследаванняў з выбаркі на 2000 чалавек. Гэтак з лістападу 2018 па травень 2019 беларусаў, гатовых адкладаць грошы ў рублях, пабольшала амаль у паўтара разу – з 466 да 677. Адначасова, жыхароў Беларусі, якія лічаць, што цяпер добры час для ашчаджання грошай, паменела – 653 супраць 602.

І калі першае – вынік перадусім пісьменнай палітыкі Нацыянальнага банку, то другое можа сведчыць пра негатыўную тэндэнцыю, мяркуе эканаміст Леанід Злотнікаў:

«У нас недзе 38 % насельніцтва атрымоўвае да 400 рублёў заробак. Акурат гэтая доля і магла сказаць, што ім не да таго, каб адкладаць. І гэтая доля, відавочна, расце».

Паводле ж Вадзіма Іосуба, у Беларусі хутчэй за ўсё ўдасца ўтрымаць інфляцыю ў раёне запланаваных 5%. Леанід Злотнікаў мяркуе, што нават пры нізкім росце цэнаў пакупніцкая здольнасць беларусаў будзе падаць. І на гэта будзе ўплываць стан нашай эканомікі ў цэлым.

Вітаўт Сіўчык, belsat.eu

ЧТО НУЖНО ЗНАТЬ при перемещении через границу препаратов, содержащих наркотические средства и психотропные вещества

Иллюстративное фото

Допускается перемещение через таможенную границу ЕАЭС (как ввоз, так и вывоз) физическими лицами наркотических средств, психотропных веществ и их прекурсоров в виде лекарств для личного применения по медицинским показаниям, при наличии подтверждающих медицинских документов с указанием наименования и количества необходимых препаратов. 

Подтверждающие медицинские документы (их заверенные копии) составляются на языке государства – члена ЕАЭС, на территорию которого осуществляется ввоз указанных лекарственных средств, либо прилагается их нотариально заверенный перевод.

Для Республики Беларусь таким документом могут быть заверенные печатью и подписью врача выписка из медицинской документации пациента либо рецепт врача (копия рецепта), в которых должно быть указано наименование лекарства, его дозировка и количество, необходимое на сутки.

Разрешается ввозить такие препараты на территорию Беларуси в количестве, НЕ ПРЕВЫШАЮЩЕМ НЕДЕЛЬНУЮ ПОТРЕБНОСТЬ (для содержащих наркотические средства), и в количестве НЕ БОЛЕЕ 90 РАЗОВЫХ ДОЗ (для содержащих психотропные вещества)

Таким образом, перемещение через таможенную границу ограниченных к ввозу (вывозу) товаров (ЛЕКАРСТВЕННЫХ СРЕДСТВ, СОДЕРЖАЩИХ В СВОЕМ СОСТАВЕ НАРКОТИЧЕСКИЕ ЛИБО ПСИХОТРОПНЫЕ ВЕЩЕСТВА), осуществляется по «красному» коридору с обязательным заполнением пассажирской таможенной декларации и только тем лицом, которое использует их в медицинских целях, при наличии документов, подтверждающих обоснованность их приема.

Информация о запрещенных и ограниченных к перемещению через таможенную границу ЕАЭС товаров размещена на едином Интернет-портале таможенных органов Республики Беларусь в разделе «Физическим лицам».

Документы, регулирующие перемещение данной категории товаров – Постановления Министерства здравоохранения Республики Беларусь от 11.02.2015 №19, 31.07.2009 №89, а также Решение Коллегии Евразийской экономической комиссии от 21.04.2015 №30.

По материалам Могилевской таможни