Галоўная » У Беларусі » Page 132

Атака зомбі: сталіністы просяць генпракуратуру ліквідаваць Партыю БНФ

Як стала вядома Партыі БНФ з паведамленьняў некаторых інтэрнэт-рэсурсаў, шэраг прарасейскіх арганізацыяў зьвярнуліся ў Генэральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь з заклікам распачаць працэс ліквідацыі Партыі БНФ.

Зварот падпісаны чатырма грамадзкімі аб’яднаньнямі, адной прыватнай установай і адным самаабвешчаным “каардынацыйным саветам” нявызначанага юрыдычнага статуса. Частка падпісантаў дакумэнту добра вядомыя як даўнія ворагі ўсяго беларускага, у тым ліку сярод іх фігуруюць даўнія ненавісьнікі беларускага нацыянальнага руху, што вядуць сваю шкодніцкую працу яшчэ з савецкіх часоў.

Нагодай для зварота паслужыла заява Сойму Партыі БНФ “Беларуская мова – найважнейшы фактар нацыянальнай бясьпекі для незалежнай беларускай дзяржавы, агучаная 12 студзеня.

Сярод іншага, у звароце шасьці сталінісцкіх ды іншых шавіністычных арганізацыяў хлусьліва і безпадстаўна заяўляецца пра наяўнасьць у дзеяньнях Партыі БНФ злачынства, прадугледжанага артыкулам 130 Крымінальнага кодэкса.

Партыя БНФ зьвяртае ўвагу на тое, што некаторыя прадстаўнікі арганізацыяў-падпісантаў гэтага даносу ў мінулым годзе былі самі асуджаныя да пакараньня за распальваньне міжнацыянальнай варажнечы паводле артыкула 130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (гэтак званая “справа Рэгнума”), а раней былі ініцыятарамі стварэньня гэтак званага “Эўразійскага Фронта”.

Сытуацыю камэнтуе старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў:

Рыгор Кастусёў

– Можна было б толькі пасьмяяцца над гэтым наіўным даносам у беларускую пракуратуру. Гэта не першы раз калі сталіністы і іншыя памагатыя расейскага імпэрыялізму спрабуюць забрудзіць імя БНФ абвінавачаньнямі ў экстрэмізме. Так было ў савецкія часы, так здараецца ў часы выбарчых кампаніяў. Прыгадваю, як у 2016 годзе такая ж задумка была ў дэпутата расейскай дзярждумы і галоўнага юрыста КПРФ Вадзіма Салаўёва – той у расейскую генпракуратурузьвяртаўся з заклікам прызнаць БНФ і Малады Фронт экстрэмістамі, але ні да чаго гэта не прывяло. Натуральна, беларуская пракуратура ведае хто тут насамрэч ёсьць экстрэмістам і хто працуе супраць беларускага народа і беларускіх інтарэсаў (пра гэта нават у мінулым годзе на адрас прадстаўнікоў гэтай бруднай “Новай эканомікі” і прысуды выносіліся за распальваньне антыбеларускай варажнечы).

Паказальна, што гэтыя мікраскапічныя арганізацыі спрытна выскачылі як па камандзе – адазу ж калі ў расейскіх СМІ пачалася гістэрыка наконт прыкрыцьця каналаў вядзеньня інфармацыйнай вайны супраць Беларусі, наконт “казака ў менскім метро”. Мы, Партыя БНФ, успрымаем гэты данос як самавыкрыцьцё дабраахвотных памагатых ворага ў інфармацыйнай вайне, якая вядзецца цяпер супраць Беларусі – гэта такіе сабе сваеасаблівыя “дыверсанты інфармацыйнай вайны”.

Калі нашая заява выклікала такую нэрвовую рэакцыю прарасейскіх шавіністаў што ў Маскве, што ў Менску – значыць, яна б’е дакладна ў мэту (хоць адрасаваныя нашыя заклікі не ім, а беларускаму народу). Гэтыя ж быццам бы “лева-патрыятычныя” ды “камуністычныя” структуркі толькі вонкава гуляюцца ў левы рух – насамрэч яны даўна ўжо ёсьць усяго толькі часткай мэханізму расейскага імперыялістычнага ўплыву ў Беларусі, а папросту – наймітамі, “пятай калонай”. Тобок шараговыя актывісты ў іх могуць быць шчырымі сталіністамі і прыхільнікамі бальшавіцкіх забабонаў – а самі структуры даўна ўжо стаяць на службе расейскага імперыялізму ці звязаных з крамлёўскімі спэцслужбамі алігархаў.

Дарэчы, сярод ворагаў беларускай дзяржавы самі гэтыя шэсьць арганізацыяў не ёсьць самыя небяспечныя – ну якая рэальная пагроза можа быць ад “жывых мерцьвякоў” ДСПС ці таго ж блазна Школьнікава з яго ралявымі гульнямі ў КПСС? Гэтыя проста бясхітрасна змалпавалі тое, пра што ім сказалі з Масквы. Сапраўды небяспечныя сруктуры ўплыву працуюць інакш, больш прыхавана і вытанчана – і з нашага пункту гледжаньня менавіта на іх і варта зьвярнуць увагу пракуратуры. На нашых вачах за грошы фонда “рускі мір”, “россотруднічества” і “фонда Гарчакова” у Беларусі ствараецца інфраструктура ўплыву, у тым ліку інфармацыйнага, у тым ліку праз сацыяльныя сеткі.

Наконт практычнай небяспекі ад гэтага даносу і закліку ліквідаваць БНФ мы не пераймаемся. Для прарасейкіх  экстрэмістаў любога гатунку і любой ідэалагічнай афарбоўкі самая наяўнасць незалежнай беларускай дзяржавы ёсьць непрыймальная – яны хацелі б ліквідаваць не БНФ, а ўвогуле беларускую дзяржаву, беларускую мову і ў прынцыпе былі б радыя калі б беларускі народ увогуле зьнік. Пазыцыя гэтых структур нам вядомая – і мы не дапусьцім каб на беларускай зямлі ў іх быў шанец рэалізаваць свае цёмныя пляны ды разьвязаць свой крывавы спэктакль.

Нагадаем, у заяве ад 12 студзеня Сойм Партыі БНФ даў ацэнку бягучай палітычнай сытуацыі і таму ціску на нашую крану, які ажыцьцяўляецца з боку Масквы і які суправаджаўся агрэсіўнай антыбеларускай прапагандысцкай кампаніяй у расейскіх СМІ (у тым ліку на тэлеканалах, у інтэрнэце і ў сацыяльных сетках). Партыя БНФ заклікала беларусаў змагацца з расейскім інфармацыйным уплывам, у тым ліку адзначаючы важнасьць беларускай мовы як сродка ўмацаваньня нацыянальнай бясьпекі. Сойм БНФ абвесьціў 2019 год годам беларускай мовы і заклікаў да канкрэтных крокаў па ўмовацавньні беларускай мовы як найважнейшага фактару нацыянальнай бясьпекі для незалежнай беларускай дзяржавы: заклікаў вывучаць беларускую мову, карыстацца ёй, пазначаць у якасьці мовы паўсядзённага ўжытку падчас перапісу, падтрымліваць беларускую мову яе ўжываньнем ў рэклямных кампаніях. Сярод іншага партыя заклікала абмежаваць уплыў расейскіх тэлеканалаў, якія распальваюць міжнацыянальную варажнечу і па-сутнасьці ёсьць сродкамі вядзеньня інфармацыйнай вайны супраць нашай краіны, замяніўшы іх праграмамі ўласнай вытворчасьці альбо збалансаваным наборам замежных тэлепраграмаў з розных іншых краінаў.

Крыніца: narodny.org

 

Украінскі “Правы сектар” гатовы дапамагаць Лукашэнку ў выпадку скасавання “Саюзнай дамовы”

На сайце украінскай арганізацыі “Правы сектар” з’явілася заява ў якой арганізацыя заклікала А.Лукашэнка скасаваць “Саюзную дамову” … чытаць далей

Лукашенко: под плеткой мы больше никогда ходить не будем

Храм-памятник Всех Святых — «ровесник нашей независимой, суверенной Беларуси». «Пусть он будет всегда символизировать наш суверенитет. И всем, кто плохо смотрит на нас, будет однозначно говорить о том, что под плеткой мы больше никогда ходить не будем», — заявил Александр Лукашенко во время посещения этой церкви 7 января, сообщила пресс-служба президента.

Фото пресс-службы президента

Он подчеркнул, что белорусы — гордый, независимый, толерантный и очень добрый народ, который всегда хорошо относится ко всем своим соседям, в том числе россиянам и украинцам.

«В разные времена белорусская земля теряла миллионы сыновей и дочерей, которые, не жалея своей жизни, защищали свою Родину, — отметил официальный лидер. — Судьбы многих бесследно стерло время. Но имена героев минувшего столетия и наших дней мы увековечили, построив этот величественный храм-памятник… Все в этом проекте, от идеи до воплощения замысла, служит главной цели: сохранению исторической памяти, утверждению мира и согласия в обществе».

«Историю не изменить, ее нельзя и забыть. Потому что нет лучше защиты, чем память о трагическом прошлом. Мы ценим мир, потому что были свидетелями горя и ужасов войн, как никакой другой народ в мире. Белорусы это испытали сполна. Мы ценим мир и призываем все народы к дружбе и сотрудничеству. И в этой миссии наше государство, белорусский народ, наша церковь всегда были едины», — заявил Лукашенко.

Он передал в дар церкви икону «Рождество Христово». Александру Лукашенко преподнесли в подарок специальный выпуск Евангелия, разработанный к освящению главного престола Храма-памятника в честь Всех Святых.

Крыніца: naviny.by