Галоўная » У Беларусі » Page 62

Дапамога згвалтаваным, падпольныя аперацыі. Страшныя прызнанні медыкаў

Першымі, хто выступіў супраць паслявыбарчага гвалту сілавікоў, сталі работнікі медыцыны. Менавіта яны найбліжэй сутыкнуліся з наступствамі ўзброенага разгону дэманстрацый і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў. Прызнанні дактароў – у праграме «Шчыра кажучы».

Дзень 9 жніўня пачынаўся ў працаўнікоў медыцыны трывожна. Сігналы аб чаканым паслявыбарчым гвалце паступалі задоўга да асноўнага дня галасавання, распавядае Алена Хоміч, патолагаанатам і судмедэксперт:

«Рыхтавалі свае кансультацыйныя медычныя блокі, каб ратаваць людзей, бо ведалі, што будзе беспакараная бойня з боку ўладаў. Мы выдатна ведалі і былі папярэджаныя, што аддадзены загад страляць на паражэнне, загад біць, хапаць».

Медык Алена Хоміч разам з калегамі аказвала валанцёрскую дапамогу пацярпелым у палявых умовах, каб яны не мусiлi звяртацца па дапамогу афіцыйна і не траплялі такім чынам у поле зроку сілавікоў.

«Яны замыкаліся ў сваіх карэтах хуткай дапамогі ды тварылі цуды. Фактычна хірургію на месцы. Каб выратаваць рукі, ногі, апечаныя вочы».

Асноўны ўдар прыняла на сябе бальніца хуткай дапамогі. Прычым самыя цяжкія пацыенты былі не з мірных акцыяў пратэстаў, дзе пацярпелі ад гумавых куляў ды святлошумавых гранатаў, – а людзі, якіх збівалі ды катавалі ў міліцэйскіх пастарунках ды ізалятарах часовага ўтрымання.

«Медыкі, якія гадамі працавалі ў рэанімацыі, на хуткай дапамозе, якія бачылі шмат і якія не баяцца таго, што звычайнага чалавека шакуе, з дрыготкімі рукамі ды слязьмі на вачах расказвалі пра сур’ёзныя траўмы і пашкоджанне ўнутраных органаў, шматлікія падцёкі пад абалонкі і ў рэчыва галаўнога мозгу, пра ўнутраныя крывацёкі ды разрывы органаў. Не кажучы пра шматлікіх мужчынаў з разрывам прамой кішкі – зразумела, ад чаго… Зноў жа, са словаў, я сама не сутыкалася з тымі жанчынамі, але вядома, што былі сур’ёзныя пашкоджанні як вонкавых, гэтак і ўнутраных палавых органаў», – сведчыць рэаніматолаг Кацярына Мяржынскас.

Таксама ў праграме «Шчыра кажучы» сведчанні ды падзякі калегам ад знанага беларускага медыка Аляксандра Мрочака, дырэктара Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру «Кардыялогія», якога паказальна звольнілі за грамадзянскую пазіцыю.

Крыніца: “Белсат”

Хиты сезона — микрокомпьютеры и смарт-часы для детей и взрослых: что белорусы выбирают на рынке ноутбуков и носимых устройств

Всевозможные гаджеты — от умных часов и фитнес-браслетов до смартфонов, планшетов и ноутбуков — стали … чытаць далей