Галоўная » У Свеце » Page 50

Житель Могилева приобрел дом около Москвы и оборудовал там лабораторию по производству наркотиков

Сотрудники наркоконтроля Беларуси и России изъяли метадон на 1,5 млн долларов, сообщает mogilevnews.by.

Сотрудники наркоконтроля Беларуси и России пресекли деятельность международной наркогруппировки, длительное время специализировавшейся на производстве и сбыте метадона в крупном размере, сообщили в МВД.

– Ее организатором и активным участником являлось лицо народности рома, житель Могилева, который в подмосковье приобрел частный дом и специально оборудовал его под лабораторию для изготовления наркотика, – отметили в МВД.

Организатора и соучастника преступной группы задержали с поличным в Московской области. Из незаконного оборота изъято более 14 килограммов метадона, свыше 100 килограммов химических веществ и прекурсоров, лабораторное оборудование. Стоимость изъятого наркотика по ценам черного рынка составляет более полутора миллионов долларов США.

В отношении задержанных возбуждено уголовное дело по признакам преступления, предусмотренного ч.4 ст.228.1 УК России. Максимальное наказание по этой статье – лишение свободы на срок до 20 лет.

«Гэта агромністая вайсковая база». Расследаванне на расейскай мяжы

Выбар паміж глыбіннай інтэграцыяй і ваеннай акупацыяй. Менавіта гэткая карціна вымалёўваецца з расследавання кіраўніка беларускай службы «Інформнапалм» і журналіста газеты «Новы час» Дзяніса Івашына.

У публікацыі «Ваенны ціск? Расейскія войскі на мяжы з Беларуссю» аўтар звяртае ўвагу на перакідванне расейскіх ударных падраздзяленняў непасрэдна да мяжы з Беларуссю ды стварэнне паўнавартаснай наступальнай лініі. Пры гэтым усё, на думку Івашына, сведчыць пра абсалютную прыярытэтнасць менавіта беларускага стратэгічнага напрамку.

Дзяніс Івашын, кіраўнік беларускай службы «Інформнапалм»:

«Пачынаючы з траўня 2018 года і да кастрычніка, да апошняга часу – гэта апошняя інфармацыя, даступная са спадарожніка, спадарожнікавыя здымкі – выразна бачна, як літаральна за апошнія 1,5 гады вайсковая база ў Клінцах павялічылася фактычна ўдвая. Калі раней яна займала 25 га зямлі, то зараз ужо звыш 60 га. У гэты момант там дыслакуюцца два мотастралковыя падраздзяленні, якія налічваюць ля 70-80 танкаў, звыш 170 браняваных баявых машынаў – БТР-80, БТР-82А, БМП-2.

Апроч гэтага ў Ельні Смаленскай вобласці, а гэта ў 100 км ад мяжы з Беларуссю, вельмі актыўна разгортваецца 59-ты танкавы полк! І гэта досыць грозны кулак. Яшчэ раз зазначу, што гэта абсалютна стратэгічны напрамак менавіта беларускі. […] Калі Беларусь ухваліла з Расеяй так званую Саюзную дамову ў 1999 годзе, падраздзяленні, якія раней дыслакаваліся ў той жа Ельні, – у Клінцах іх не было, зазначым, – яны пачалі згортвацца ў пачатку нулявых. І на працягу апошняга часу да пачатку расейска-ўкраінскай вайны іх там увогуле не было! […]

Вось гэтыя паўнамаштабныя разгортванні, якія пачаліся з траўня 2018 года і працягваюцца нават у гэты час, пакуль мы з вамі размаўляем, цалкам супадаюць з інтэнсіфікацыяй Расейскай Федэрацыяй усіх захадаў, што да разгортвання так званай Саюзнай дзяржавы. Я лічу, што гэта не супадзенне…»

Расейскі ж палітолаг Павел Лузін мяркуе, што ўзмацненне расейскіх войскаў на мяжы з Беларуссю не звязанае з ціскам у часе інтэграцыйных перамоваў. Каментар палітолага – у відэа.

Працяг размовы – у відэа.

Валеры Руселік, belsat.eu

Евроторг стал победителем престижной премии Cbonds Awards-2019

Победителем престижной премии Cbonds Awards-2019стал Евроторг, крупнейший продовольственный ритейлер Беларуси. Участники облигационного рынка России назвали успешный выпуск компанией облигаций объемом 10 млрд RUB «Дебютом года». Результаты … чытаць далей

Галоўны магілёўскі хуліган збірае групоўку ў Санкт-Пецярбурзе

Мікіта Варажбітаў, якога міліцыя напрыканцы жніўня выціснула з горада, атабарыўся ў расейскай “паўночанай сталіцы” і стварае там новую фанацкую групоўку. Яе задачы – арганізоўваць бойкі.

Пра тое, што колішні стваральнік і лідар магілёўскай фанацкай каляфутбольнай групоўкі “Сям’я” Мікіта Варажбітаў тэрмінова пакнуў Магілёў напрыканцы жніўня паведаміў інтэрнет-рэсурс магілёўскага праваабарончага цэнтра “Вясна”. У паведамленні сцвярджалася, што цяперашні блогер і баец змяшаных адзінаборстваў быў заўважаны ў “рэйдах”супраць магілёўскіх прастытутак, суценёраў і закладальнікаў наркотыкаў.

Відавочна, такая дзейнасць была па-за законам, і ў апошні дзень лета Мікіта Варажбітаў, хутчэй за ўсё пры “дапамозе” з боку міліцыі пакінуў Магілёў і атабарыўся ў Санкт-Пецярбурзе. Цяпер жа стала вядома, што былы магілёўскі галоўны хуліган паспеў паспрабаваць сябе ў якасці прафесійнага гладыятара на турніры “Бітва без масак”. Ён правёў свой першы прафесійны бой ММА супраць чэмпіёна свету па панкраціёне і тайскім боксе Дзяніса Падалячына.

Тры раўнды па пяць хвілін прынеслі перамогу больш знакамітаму і дасведчанаму 48-гадоваму Падалячыну з Кемерава. Аднак арганізатары спаборніцтваў адзначылі надзвычай бескампрамісны стыль барацьбы Мікіты Варажбітава – ён біўся пакуль не страціў прытомнасць ад прыёма ўдушэння. Перад тым ён не адмовіўся ад бою, калі даведаўся, што супернік на дванаццаць кілаграмаў цяжэйшы за яго.

Але цяпер Мікіта Варажбітаў шакаваў усіх новай сенсацыйнай заявай – у пачатку снежня ён афіцыйна абвесціў пра стварэнне новай “каляфутбольнай” групоўкі. Сваё рашэнне хлопец абаснаваў вельмі проста – хочацца біцца. Вядома, што “разынкай” Варажбітава з’яўляецца тое, што ён прыйшоў у ММА менавіта з вулічных і фанацкіх боек, але нечакана паказаў неблагі вынік.

Касцяк новай групоўкі магілёўца (а на турніры ММА “Бітва без масак” ён быў прэзентаваны менавіта, як жыхар Магілёва) будуць складаць выключна жыхары Санкт-Пецярбурга. Каля дзясятка чалавек ужо далучыліся да яго дзякуючы папулярнасці блога, відэа-канала і канала ў мэсэнджэры Telegram. У Санкт-Пецярбурзе Варажбітаў спачатку сканцэнтраваўся на даследванні самых небяспечных субкультураў Расеі – ад скінхэдаў да анты-фа, а таксама рабіў кантэнт пра стаўленне выхадцаў з Каўказу да скінхэдаў і аналізаваў прычыны гвалту і забойстваў у школах. На гэтых тэмах ён стаў дастаткова папулярным.

Працоўная назва новай групоукі – “Друзья”. Варажбітаў тлумачыць, што яна не будзе прадстаўляць нейкія клубныя колеры, але будзе нечым накшталт “байцоўскага клуба”. Футбольныя хуліганы не будуць ездзіць на футбольныя матчы і не будуць ні за каго заўзець. Але ён анансуе, што яны будуць біцца, а таксама паляваць на педафілаў і прастытутак, пра што будзе здымацца відэа і выкладвацца на відэахостынгу Youtube.

Мікіта Варажбітаў таксама пацвердзіў раней распаўсюджаную інфармацыю, што дзейнасць магілёўскай групоўкі “Сям’я” у 2015 годзе перапынілі ўмелыя дзеянні ГУБАЗіК: акрамя таго, што міліцыянты ўзялі пад жорсткі кантроль галоўных байцоў магілёўскай “Сям’і”, яны яшчэ здолелі ўнесці разлад у адносіны паміж лідарамі групоўкі і спрыялі яе развалу.

Мікіце Варажбітаву спатрэбіліся амаль чатыры гады, каб паспрабаваць стварыць новую групоўку. Хлопец не выключае, што акрамя боек і блогерства ён яшчэ вернецца і на рынг ММА.

Алесь Лянеўскі

Спасатель из Шклова пришел пятым на полумарафоне в Китае

4-й международный марафон Шанхайской организации сотрудничества в городе Куньмине на юго-западе Китая прошел 1 декабря. Как сообщили в МЧС, участники забега соревновались в четырех категориях: марафон (42,145 км), полумарафон, семикилометровый “Здоровый забег” и “Семейный забег” длиной 2,6 км.

Фото: МЧС

– В рамках марафона проходил забег полумарафона, в котором участвовали 6000 человек. На данной дистанции бежал победитель 2017 года и серебряный призер 2019 года Могилевского Мебелайн марафона пожарный Шкловского районного отдела МЧС прапорщик внутренней службы Юрий Каптеров. Спортсмен достойно представил нашу страну, забежав в шестерку сильнейших атлетов, придя на финиш пятым, – рассказали в МЧС.

В соревнованиях приняли участие представители 33 стран. Самому старшему бегуну 88 лет, самому юному – шесть месяцев. В общей сложности в забегах приняли участие 19,9 тыс. человек.

Крыніца: mogilevnews.by

Расійскія аналітыкі аб’ядналі часткі Беларусі і Расіі і падлічылі беспрацоўных Магілёва і Віцебска

Новае тэрытарыяльнае ўтварэнне называецца «Днепра-Дзвінскі рэгіён». Пакуль яно існуе толькі на паперы. Але пра яго складаюць ужо досыць сур’езныя дакументы, піша mspring.online.

Адразу дзве аналітычныя працы, прысвечаныя рынку працы і міграцыі ў так званым «Днепра-Дзвінскім рэгіёне» прадставілі за апошні месяц смаленскія даследчыкі, якія працуюць на расійскае Агенцтва інтэграцыйных ініцыятыў. Іх праца аплочваецца грантамі з фонду расейскага прэзыдэнта.

У працах дырэктара Агенцтва інтэграцыйных ініцыятыў Антона Кузаўкі і эксперта гэтага агенцтва, дацэнта Смаленскага дзяржуніверсітэта, Ігара Бараноўскага выкарыстоўваецца ўжо ўстойлівае паняцце «Днепра-Дзвінскі рэгіён», скарочана – «ДДР». Некаторыя айчынныя алармісты ўбачылі ў гэтым падабенства з «ДНР» і задаюцца пытаннем, ці не ідзе падрыхтоўка да прамацвання новай «народнай рэспублікі». На некаторых выданнях Агенцтва інтэграцыйных ініцыятыў можна нават убачыць карту «ДДР»:

У «ДДР», згодна з даследаваннямі расійскіх экспертаў, уваходзяць Смаленская, Віцебская і Магілёўская вобласці, а цэнтрам гэтай агламерацыі лічыцца расійскі Смаленск. Насельніцтва Днепра-Дзвінскага рэгіёна ацэнена ў 3,1 мільёна чалавек.

Цікава, што, даследуючы перадумовы працоўнай міграцыі ў прыграніччы, Антон Кузаўка адзначае, што ДДР адрозніваецца прысталічным становішчам: на ўсходзе ён мяжуе з Маскоўскай, а на захадзе з Мінскай вобласцю, пры гэтым адлегласць паміж Менскам і Масквой складае «усяго 710 км».

Такое ўнікальнае становішча, піша эксперт, стварае асаблівыя ўмовы і фармуе унікальнае бізнес-асяроддзе. І яго зусім не бянтэжыць той факт, што да любой іншай сталіцы ад Мінска адлегласць значна меншая: да самага далёкага – Кіева – 567 км, да Варшавы – 550 км, да Рыгі – 484 км, а да Вільні ўвогуле 189 км. Пра гэта аўтары сціпла замоўчваюць.

Антон Кузаўка і Ігар Бараноўскі злева, фота: smolensk.bezformata.com

Далей эксперты сканцэнтраваліся на лічбах, прадастаўленых статупраўленнем Беларусі і Расіі. І, верагодна, яны адрозніваюцца. Найбольшы аб’ём свабодных працоўных рэсурсаў даследчыкі выявілі ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях, а найбольш прывабным рынкам працы яны назвалі Смаленскую вобласць.

Узровень беспрацоўя ў іх даследаваннях (дадзеныя за 2017 г.) пазначаны наступны: Магілёўская вобласць – 8%, Віцебская – 6,4% Смаленская – 5,7%. Нагадаем, беларускія ўлады заяўляюць, што беспрацоўе ў краіне трымаецца на ўзроўні 0,5%.

Расійскія эксперты нават звялі рэальныя дадзеныя па колькасці працоўных рэсурсаў у спецыяльную табліцу па гадах:

Навошта гэта трэба смаленскім экспертам?

Ігар Бараноўскі адзначае, што ў цяперашні час для тэрыторыі Смаленскай вобласці характэрная неспрыяльная дэмаграфічная сітуацыя. За апошнія 10 гадоў колькасць яе насельніцтва нават з улікам прыросту міграцыі скарацілася на 3,3%. Гэта звязана з высокім узроўнем натуральнага змяншэння, характэрным для Смаленшчыны ў сілу нізкай нараджальнасці і высокай смяротнасці. Акрамя таго, для Смаленшчыны характэрная адмоўная ўнутраная (у межах Расіі) міграцыя. Штогод ад 3 да 4 тысяч чалавек з’язджаюць у Маскву, Санкт-Пецярбург і Краснадарскі край.

У сваю чаргу, Антон Кузаўка адкрыта піша, што маскоўскі рэгіён адцягвае высокакваліфікаваныя матываваныя на інтэнсіўную працу кадры высокім коштам аплаты працы. А ў Смаленску, адзначае ён, сярэдні заробак складае ўсяго 460 даляраў ЗША.

Часткова дэфіцыт інжынерных кадраў у Смаленскай вобласці ўжо зараз кампенсуецца за кошт прытоку працоўных рэсурсаў з памежных рэгіёнаў Беларусі. Незанятыя працаздольныя жыхары Віцебскай і Магілёўскай абласцей у большасці сваёй мігруюць у пошуках працы альбо ў Мінск ці Маскву, альбо ў Смаленскую вобласць.

Міграцыя здольная забяспечыць збалансаванае сацыяльна-эканамічнае развіццё расійскага рэгіёну, лічаць эксперты. За кошт прыезджых можна палепшыць структуру працоўных рэсурсаў, выраўнаваць палавую і ўзроставую структуру насельніцтва, павысіць нараджальнасць і шлюбнасць. За апошнія пяць гадоў найбольшы паток мігрантаў фармуецца з Беларусі, Украіны і Таджыкістана, і доля беларусаў складае больш за 55% ад колькасці прыезджых замежнікаў.

А цяпер няхітрыя высновы экспертаў. Для павышэння прывабнасці бізнес-клімату і рэалізацыі стратэгічных дакументаў развіцця прыгранічных рэгіёнаў (аказваецца такія дакументы даўно ўжо ёсць!) патрэбна агульная канцэпцыя развіцця адукацыйнага комплексу Смаленскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей. Прапануецца стварыць на базе аднаго з смаленскіх ВНУ расейска-беларускі факультэт кіравання і эканомікі.

На яго базе на бюджэтнай аснове можна было б рыхтаваць кадры для дзяржаўнай службы ў органах улады «ДДР». Дарэчы было б стварыць у «ДДР» і расійска-беларускі бізнэс-інкубатар пры садзейнічанні органаў улады Саюзнай дзяржавы.

Пра тое, з якіх крыніц фінансуецца праца даследчыкаў, іожна прачытаць тут: https://mspring.online/new-grant/