Галоўная » Чарговая атака на “Магілёўскі рэгіён”

Чарговая атака на “Магілёўскі рэгіён”

Шаноўныя чытачы!

Вось ужо з паўгады на сайт “Магілёўскага рэгіёну” (6tv.by) перыядычна адбываюцца кібератакі. Асабліва моцная кібератака была здзейсняна 20 чэрвеня 2018 году. Атака не спынялася цягам амаль тыдня. Увесь гэты час адміністратары сайта , разам са службай падтрымкі хостынгу змагаліся за аднаўленне дзейнасці сайта. Зыходзячы з досведу службы падтрымкі хостынгу такія моцныя атакі вельмі рэдкія і відавочна арганізаваныя з дапамогай групы прафесіяналаў.
Мы не ведаем, хто стаіць за гэтымі атакамі, але відавочна, што некаму не падабаецца існаванне незалежнага сайту ў Магілёўскім рэгіёне. Магчыма прычына ў тым што мы падымаем злабадзённыя тэмы і вельмі цяжка з намі змагацца законнымі спосабамі.

Але, негледзячы ні на што, мы будзем працаваць і будзем казаць праўду. Адзіная абарона ад ціску на наш сайт гэта Вы, нашы шаноўныя чытачы. Чым больш людзей будуць наведваць наш сайт, тым цяжэй недабразычліўцам будзе нешта супрацьпаставіць незалежнай і праўдзівай інфармацыі. Дзяліцеся і распаўсюджвайце інфармацыю, якую мы выдаем, запрашайце сяброў, і тым самым мы разам будзем мацнейшыя.

Ад рэдакцыі “Магілёўскага рэгіёну” мы прыносім прабачэнні нашым чытачам, што пакінулі іх без актуальных навінаў на гэты тэрмін. І мы спадзяемся, што ў любых варунках Вы застанецеся з намі.

 

Рэдакцыя “Магілёўскага рэгіёну”