Агляд найбольш гучных і рэзанансных спраў, якія разглядаюць суды Магілёўскай вобласці выйдзе, як звычайна ў надыйшоўшую нядзелю, гэта значыць, ужо сёння.
А 19:00 глядзіце на YouTube-канале 6tv.by сюжэт пра тое, як Шклоўскі райсуд абавязаў міліцыю забяспечыць прывад кіраўніцтва райвыбаркама на судовае пасяджэнне па справе актывіста Пятра Мігурскага. Таксама даведаецеся, якія прысуды былі вынесены па справе працаўнікоў магілёўскага морга і па справе смяротнага выбуху двухгадовай даўніны на ТАА “Магілёўдрэў”.