Ну вось і дачакаліся! І ў наш слаўны горад Чэрыкаў “прыплыла” карона. Больш за тое – і ў наш мікрараён.
Па чутках – у горадзе вельмі шмат інфіцыраваных. Усе тры школы зачыненыя. Нібыта, абмяркоўваецца пытанне аб адкрыцці ў адной са школ лазарэта для хворых.
Настаўніца з другой школе хварэла, ёй не давалі бюлетэнь. Яна хадзіла на работу і заразіла ўвесь клас.
Жанчына з дома №77 па вул. Ракасоўскага паехала да сваёй дачкі ў Мінск. Прыехала з каронай.
Два дні таму з першага пад’езда пяціпавярхоўкі №73 па вул. Ракасоўскага забралі хворага. Крыху раней забралі хворага з другога пад’езда дома №7, таксама па вул. Ракасоўскага. Пад’езд апрацавалі растворам.
На электрападстанцыі інфіцыраваныя пяць чалавек. Шостаму сёння павінны зрабіць тэст.
Можна сказаць “В нашем доме поселился «замечательный» сосед”! Учора прыязджала “Хуткая” ў шосты пад’езд нашага дома №79 па вул. Ракасоўскага. Нікога не забралі. Але звяртаў увагу той факт, што фельдшар была ў звычайным халаце і ў масцы з анучы! І аніякіх сур’ёзных сродкаў індывідуальнай забароны.
У маім усведамленьні ўсплываюць сюжэты Другой сусветнай, калі на перадавую кідалі ў атаку літаральна абязброенных салдат з штрафных батальёнаў з загадам здабыць сабе зброю ў баю. Падобна на тое, што з нашымі медыкамі паступаюць аналагічным чынам! Адным словам, улада “кінула” людзей у белых халатах, якія стаяць на пярэднім крае ў барацьбе з вераломным ворагам – каранавірусам! Маўляў, “Думайте сами, решате сами…”! І за ЎСІХ!!!
Сямён Панізоўцаў