Галоўная » Чэрыкаў: такая вось “дэмакратыя”

Чэрыкаў: такая вось “дэмакратыя”

У Чэрыкаве 20 лютага 2021 г. затрыманы сябра БСДП (Грамада) Дзмітрый Іваноў. На дадзены момант ён знаходзіцца ў ізалятары ў Крычаве.  Ён збipaўcя ехаць на справаздачна-выбарчую канферэнцыю Магілёўскай абласной арганізацыі БСДП (Грамада).

Але быў затрыманы мiлiцыяй за наяўнасць бел-чырвона-белага сцяжка ў салоне машыны.

У панядзелак мусiць адбыцца суд, паведамляюць магілёўскія праваабаронцы.