Чорна-белае кіно, створанае ў стылістыцы першага бязгукавага сінематографа, пакажуць у Магілёве ў нядзелю 23 верасня.
“Чароўныя нажнічкі» — гэта містычная гісторыя пра яўрэйскага краўца і ягоныя прыгоды. Кінастужку знялі аматары з Барысава, удзельнікі праекта «МыЗаТанцы!», не маючы аніякага фінансавання. Фільм не з’яўляецца дакладнай рэканструкцыяй жыцця барысаўскіх жыдоў, сцэнар быў напісаны паводле яўрэйскіх казак. Па задуме аўтараў, “Нажнічак” няма ў сеціве, фільм можна пабачыць толькі ў рэальнай кіназале пад жывое музычнае суправаджэнне капэлы «Жыдовачка».
Кінапаказ працягнецца вечарынкай, дзе можна будзе развучыць і патаньчыць беларускія і яўрэйскія традыцыйныя танцы пад мелодыі, што суправаджаюць стужку і сапраўды гучалі ў беларускіх мястэчках сто гадоў таму.
Пачатак а 18:00, Цэнтр “Кола” (завулак Чкалава, 16).
Уваход вольны, вітаецца падзяка (данэйшан) музыкам.