У жніўні 2020 г. каманда «Макларэн» нечакана аб’явіла аб партнерстве з маладой кампаніяй Miory Steel – першай беларускай кампаніяй у гісторыі «Формулы-1». З таго часу лагатып беларускай кампаніі з невялічкага г. Мёры размяшчаецца на брытанскіх балідах разам з імёнамі сусветна вядомых брэндаў.
Але нешта стала з Мёрскім заводам…
22 кастрычніка на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам Саўміна абмеркаваны прапановы па стабілізацыі фінансава-эканамічнай сітуацыі на Мёрскім металапракатным заводзе
“Гэтае пытанне сёння абмяркоўваўся падрабязна і ў дэталях. І Прэзідэнт глыбока пагружаны ў сітуацыю. Урад прапанаваў пэўныя крокі па стабілізацыі фінансава-эканамічнай сітуацыі на прадпрыемстве…”, – сказаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка. “Хоць прадпрыемства зарабіла ў канцы мінулага года, яно не змагло выйсці на тыя абароты, якія б дазволілі яму пагашаць свае абавязацельствы”, – адзначыў Раман Галоўчанка. “Па сутнасці гэта прыватны праект… дзяржава гэта прадпрыемства не кіне… там працуе каля 600 нашых грамадзян…”, – падкрэсліў прэм’ер-міністр. “Прадпрыемства будзе жыць”.
Яшчэ ў лістападзе 2020 г. Раман Галоўчанка Мёрскі завод называў «пазітыўным прыкладам узаемадзеяння дзяржавы і прыватнага інвестара».
Завод ў Мёрах будаваўся з нуля ў 2015-2020 гг. на пляцоўцы каля 300 тыс. кв. м. Першую прадукцыю прадпрыемства дала ў снежні 2020 г. «Наш завод – адзіны ў сваім родзе вытворца белай бляхі не толькі ў Беларусі, але і на ўсёй постсавецкай прасторы, – казаў гаспадар і дырэктар, доктар тэхнічных навук з вялікім прадпрымальніцкім вопытам Пётр Шымуковіч. – Выпуск белай бляхі захаваўся яшчэ ў Расіі і Казахстане, але параметры іх прадукцыі адрозніваюцца ад нашых. У сувязі з гэтым у нас сваё кола спажыўцоў як унутры Беларусі, так і ў блізкім і далёкім замежжы. Галоўны кірунак паставак – гэта краіны Еўрапейскага Саюза… Пастаўшчыком металургічнага абсталявання стала кампанія з сусветным імем – SMS Group GmbH (Германія). У выніку завод Miory Steel атрымаў лепшае тэхнічнае абсталяванне, якое толькі магчыма. Мы сабралі людзей, якія могуць прафесійна вырашаць якія стаяць перад імі задачы. У прыватнасці, у нас ёсць металургі з Расіі, Казахстана, Украіны і, вядома, з Беларусі…”
Толькі ў жніўні 2021 г. БЕЛТА пісала пра рэвалюцыйныя дасягненні, пра тое, што “на Мёрскім металапракатным заводзе зроблены першыя тоны белай бляхі таўшчынёй 0,1 мм. Для Беларусі і краін СНД гэта першая белая бляха з такімі унікальнымі характарыстыкамі”… Miory Steel пераходзіць у групу лідэраў па вытворчасці такога тыпу белай бляхі. Згодна са стратэгіяй развіцця на бягучы год, завод плануе выйсці на памесячнае вытворчасць не менш за 10 тыс. тон прадукцыі, зыходзячы з разліку праектнай магутнасці абсталявання – каля 150 тысяч тон бляхі ў год…”
Мы звярнуліся да незалежнага ўкраінскага эксперта Багдана Піўтарырога даць ацэнку падзеі.
“Я спецыяльна не адсочваю гісторыю асобных прадпрыемстваў у рэгіёнах Беларусі. Але, з самага пачатку было цікава, што атрымаецца ў Мёрах (у параўнанні з заводамі на сваім Данбасе). Там пабудавалі сапраўды унікальны ў маштабах СНД прыватны завод па выпуску бляхі.
Мая думка: беларускія чыноўнікі хочуць зашмат, хочуць інвестыцый, але калі знаходзіцца інвестар пачынаюць яго без сарамлівасці даіць… Не паспеў завод запрацаваць у снежні 2020 г., як ужо у чэрвені 2021 арыштоўваецца гаспадар, інвестар, дырэктар завода, які мае доктарскі ступень, вялікі досвед інвеставання… У свой час, у адным з інтэрв’ю намеснік дырэктара І. Глод (дарэчы насіў некалі генеральскія пагоны, да 2016 г. быў намеснікам начальніка генштаба) выказаўся: “бачым гэту сітуацыю як правакацыю або непаразуменне”.
Мне падаецца, што завод рана ці позна будзе “аджаты” (тэрміналогія, як бачым не толькі бандыцкая), перададзены ў дзяржаўную ўласнасць. Гэта не першая сотня прыкладаў. Памятаюцца падзеі з вашымі буйнымі кандытарскімі фабрыкамі, “Мотавелазаводам”, авіязаводам ў Воршы (з інвестыцыямі “Мотар-Січ”) і інш.
Вельмі паважаю беларусаў, веру ў вашаю краіну, яе будучыню, але, прабачце, у сённяшняй сітуацыі не параю нікому інвеставаць невядома куды, невядома для чаго.