Хрышчэнне праз дапамогу медыкаў, экстрэнная брыгада з Мінска – магілёўская дзяўчынка здолела адужаць пасля цяжкай пнеўманіі.
Медыкі РНПЦ дзіцячай хірургіі лічаць гэта дзівосным і ўнікальным выпадкам на абшарах Беларусі і ўсяго СНД. Дзяўчынка В. нарадзілася ў пачатку лістапада і ўжо ў першыя тыдні жыцця стаў заўважны цяжкі стан яе здароўя.
У Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы, куды адправілі немаўля, першым часам не маглі зразумець характар хваробы, пакуль нарэшце тэсы не паказалі каранавірус. Лішне казаць, што мала хто з дактароў наогул дапускаў падобнае захворванне ў нованароджанай.
фота: belta.by
З часам, аднак, стан дзяўчынкі толькі горшаў. Як стала вядома нашай рэдакцыі, у спадзяванні на дзіва, блізкія пайшлі на яе хрышчэнне. Абрад не мог адбыцца ў храме, гэтак сама як не дапускалася паяўлення святара ў палаце немаўляткі. Нягледзячы на неадназначнае стаўленне да завочнага хрышчэння ў царкве, гэтая таямніца была здзейсненая. На дапамогу прыйшлі медыкі, якім ад святара былі перададзены ўсе неабходныя атрыбуты для завяршэння абраду.
Ранімацыйныя мерапрыемствы ў Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы, і ў тым ліку ШВЛ не вялі да паляпшэння стану, і ў гэтай сітуацыі магілёўскія спецялісты звярнуліся па дапамогу да калег з Рэспубліканскага наукова-практычнага цэнтра дзіцячай хірургіі. Для шпіталізацыі ў Магілёў выехала брыгада экстракарпаральнай мембраннай аксігенацыі.
Ужо ў пачатку снежня дзяўчынка стала паказваць прыкметы паляпшэння, а тры дні таму яе бацькам дазволілі наведаць дачку.
Па словах дырэктара РНПЦ дзіцячай хірургіі Канстанціна Драздоўскага, як перадае тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя, гэты выпадак звяртае на сябе ўвагу тым, што звычайна лічыцца, што немаўляты практычна не зараджаюцца каранавірусам.
Зараз дзяўчынка адчувае сябе значна лепш, атрымлівае харчаванне і да яе мае доступ яе маці, Святлана.
фота: belta.by