Цэнтральная выбарчая камісія 9 жніўня апублікавала яўку на датэрміновым галасаваньні па стане на 19:00 8 жніўня. 41,7% ад усіх выбарнікаў прагаласавалі да асноўнага дня галасаваньня цягам 4–8 жніўня.
За 5 дзён датэрміновага галасаваньня яўка на выбарах склала 41,7%, і гэта нашмат больш, чым падчас ранейшых выбараў (у 2015 годзе — 36,05% выбарнікаў, у 2010-м — 23,1%).
У абсалютных лідэрах Гомельская вобласьць — ажно 54,44% выбарнікаў пасьпяшаліся на ўчасткі да асноўнага дня галасаваньня 9 жніўня.
Паводле камісіі, яўка ў абласьцях за чатыры дні наступная:
- Берасьцейская — 38,40%;
- Віцебская — 39,34%;
- Гомельская — 54,44%;
- Горадзенская — 38,60%;
- Магілёўская — 49,92%;
- Менская — 39,66%;
- Менск — 33,40%.
Незалежныя назіральнікі, праваабаронцы і апазыцыйныя палітыкі заклікалі не хадзіць на датэрміновае галасаваньне, бо падчас яго прасьцей сфальшаваць вынікі.
Крыніца: Радыё Свабода