Галоўная » Да 885-га юбілея ў Крычаве каля археалагічнага аб’екта паставілі банэр

Да 885-га юбілея ў Крычаве каля археалагічнага аб’екта паставілі банэр

Да дня горада, які не адбыўся з-за каранавіруса, у Крычаве паставілі банэр каля гарадзішча “Гарадзец”, якое ў народзе мае таксама варыянтную назву – Цвінтар. Малюнак банэра ілюструе розныя варыянты ўмацаваных сярэднявечных гарадзішчаў. На ім таксама змешчаны герб Крычава і надпіс назвы гарадзішча з даціроўкай (IX-XII ст.) на рускай мове.

Адзначым, што гарадзішча Гарадзец захавалася толькі часткова, бо яно моцна пашкоджана і працягвае паступова разбурацца (падмываецца невялічкай рэчкай Крычаўкай), прычым працэс гэты ідзе ўжо даўно. Ад колішняга гарадзішча на сёння захавалася толькі невялікая ўсходняя частка агульнай плошчай 480 кв.м. Заходні бок помніка ўяўляе сабой стромкі схіл.

Археалагічныя даследванні, якія праводзіліся тут ў канцы 1990-пачатку 2000-х паказалі, што паселішча на Гарадцы існавала з III ст. да н.э. да IV ст. н.э. Новае паселішча ўзнікае на ім у канцы ХІ ст. і працягвала існаваць да мяжы ХІІІ- ХІV стст.

Алесь Крыжэвіч