У Гродне адбываецца “агляд” кватэры журналіста і музыкі Алеся Дзянісава, лідара гурта DZIЕCIUKI, паведамляе прэс-служба БАЖ.
Агляд кватэры Дзянісава адбываецца ў рамках той самай праверкі, што і ў журналіста Яна Романа, якога падазраюць у фінансаванні пратэстаў (ён аплаціў штрафы двум чалавекам, пакараным за ўдзел у пратэстах).
Сам Дзянісаў не ў горадзе.
Як распавядала Еўрарадыё, сёння ператрус адбыўся яшчэ ў аднаго музыкі — Змітра Афанасенкі з гурта Amaroka. На яго напісалі данос, быццам Зміцер з братам “арганізавалі штаб БНФ, дзе маецца зброя і выбуховыя рэчывы”.
Крыніца: euroradio.fm