Не толькі ў сталіцы адбываюца цікавыя і важныя падзеі, ёсць вялікі патэнцыял і ў рэгіёнаў.
Менавіта такую мэту – паказаць, што ёсць шмат маладых лідараў і актывістаў, ёсць багата новых ідэяў паляпшэння жыцця ў краіне і развіцця грамадства, паставілі перад сабой арганізатары моладзевага форуму “Далучайся”. Удзельнікі форуму прэзентавалі разнастайныя праекты, паўдзельнічалі ў дыскусіях і майстаркласах, зладзілі мазгавыя штурмы.
А для таго, каб падтрымаць і накіраваць моладзь, арганізатары запрасілі шмат паважаных і дасведчаных экспертаў і ментараў. Асноўныя тэмы форума – сацыяльныя сеткі і новыя медыа тэхналогіі, прадпрымальніцтва і адукацыя.
Вялікая ўвага была нададзена ўрбаністыцы, бо меавіта ад гарадской культуры, грамадскіх прастораў, экалогіі (у самых розных аспектах) як раз і залежыць гарманічнае развіццё суаснага ўрбанізаванага грамадства.
Арганізаваў і правёў моладзевы форум “Далучайся” магілёўскі Цэнтр гарадскіх ініцыятываў, а ўсе сустрэчы адбываліся 27 і 28 лістапада ў канферэнц-залі гасцініцы “Атрыўм”.