Даследчыкі з Фларыды лічаць, што каронавірус муціруе і цяпер лягчэй заражае чалавечыя клеткі. Навукоўцы маюць намер зладзіць даследаванні, каб пабачыць, ці змяняецца хада пандэміі, піша CNN.
Даследчыкі Інстытуту даследаванняў Скрыппса ў Фларыдзе заявілі, што ў выніку мутацыі змяняецца пратэінавы шып каронавіруса.
«Вірусы з гэтай мутацыяй значна больш інфекцыйныя, чым тыя, якія не муціруюць у сістэме культуры клетак, якую мы выкарыстоўвалі», – гаворыцца ў паведамленні даследчыкаў.
Раней Сусветная арганізацыя здароўя заявіла, што мутацыі, якія назіраліся ў каронавірусе, не паўплываюць на эфектыўнасць вакцынаў, якія распрацоўваюцца. Лекары САЗ заявілі, што мутацыі віруса не прывялі да больш лёгкай перадачы, а таксама не зрабілі каронавірус больш сур’ёзным.