Датэрміновая выплата пенсій пачнецца з 4 мая, паведамляецца на сайце “Белпошты”.
Пенсія і дапамогі за 7 мая пачнуць выплачваць з 4 мая ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі краіны. Выплата пенсій за 9 мая пачнецца ў АПС Мінска з 4 мая, у астатніх АПС – 8 мая.
7 і 9 мая будуць працаваць толькі дзяжурныя АПС.
Аб рэжыме работы АПС можна даведацца ў cаll-цэнтры “Белпошты” па нумары 154. Рэжым работы call-цэнтра: панядзелак-пятніца – з 9.00 да 20.00, субота, нядзеля – з 9.00 да 17.00, 7 і 9 мая – з 9.00 да 17.00.