У апошнія гады стала у Шклове добрай традыцыяй адзначаць свята Дня Волі. І ў гэтым годзе ў грамадскім цэнтры “Мост” пад эгідай ГІ “Шклоўскі магістрат” сабраліся жыхары Шклова, навакольных вёсак, госці з Магілева і Мінска. Трэба сказаць, што ва ўмовах распаўсюду каронавіруса арганізатары свята прадугледзелі для жанчын рэспіратары. Ды і сядзелі прысутныя на адлегласці адзін ад аднога не меней чым на 1 метр.
Адкрыў свята старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў, які распавёў гісторыю стварэння 25 сакавіка 1918 года Беларускай народнай рэспублікі (БНР). Выказаў думку чаму яна не атрымала развіцця і што гэтаму перашкаджала.
Прысутныя з цікавасцю слухалі гісторыю 102 гадоваў даўніны аб реалізаванай магчымасці стварэння беларускай дзяржавы, якая потым была трансфарміравана ў БССР і Рэспубліку Беларусь.
Вельмі зацікавіў прысутных відэафільм Уладзіміра Арлова аб тых падзеях
І агульны фотаздымак аб свяце Дня Волі
Петр Мігурскі