Галоўная » Дзмітрый Гобараў: “Аніводзін зварот да мяне не застаўся без увагі”

Дзмітрый Гобараў: “Аніводзін зварот да мяне не застаўся без увагі”

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90 Дзмітрый ГОБАРАЎ у раённай газеце “Зара над Друццю” распавёў выбаршчыкам, як добра ён працаваў у парламенце, і як уважліва адносіўся да наказаў сваіх выбаршчыкаў.

Праўда, паважаны Дзмітрый Дзмітрыевіч не патлумачыў, чаму ён без усялякай барацьбы саступіў месца дэпутата Андрэю Ганчуку, нават не вылучыўшы сваю кандыдатуру на новы тэрмін. Магчыма, тады на выбарах у Шклоўскай выбарчай акрузе №90 была б хоць нейкая інтрыга…

Дзмітрый ГОБАРАЎ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90: “Аніводзін зварот да мяне не застаўся без увагі”

Завяршаецца тэрмін маёй працы ў беларускім парламенце шостага склікання. У 2016 годзе выбаршчыкі

даверылі мне прадстаўляць інтарэсы насельніцтва Бялыніцкага, Круглянскага, 

Шклоўскага і часткі Магілёўскага раёнаў у вышэйшым заканадаўчым органе краіны. 

Для мяне гэта высокі гонар!

Праца над законамі, несумненна, галоўнае ў дэпутацкай дзейнасці. Ва ўласнай заканатворчай рабоце заўсёды абапіраўся на такі прынцып: прынятыя законы павінны быць усебакова абгрунтаванымі, спрыяць развіццю краіны, павышэнню дабрабыту і якасці жыцця людзей. А дасягнуць у прававым акце гарманічнага выражэння інтарэсаў сваёй краіны і асобных рэгіёнаў, усяго грамадства і асобных груп людзей вельмі няпроста.

Вынікам заканадаўчай дзейнасці парламента шостага склікання стала прыняцце больш за 300 законапраектаў, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці эканомікі краіны, стымуляванне дзелавой актыўнасці, прыцягненне інвестыцый, развіццё гандлю і сферы паслуг, удасканаленне сістэмы сацыяльных гарантый грамадзянам і інш.

Спектр пытанняў аб мясцовым кіраванні і самакіраванні, дзяржаўнай службе, тлумачэнні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь разгледжаны і вывучаны ў выніку маёй дзейнасці, што ажыццяўляецца ў якасці намесніка старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце. За названы перыяд камісіяй быў падрыхтаваны да разгляду шэраг законапраектаў, праведзены 96 пасяджэнняў, арганізаваны сустрэчы, пасяджэнні круглых сталоў, прадметам абмеркавання якіх стала адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне дзяржавы, правядзенне добраўпарадкавання населеных пунктаў, выхаванне і навучанне перспектыўных кадраў… Таксама была разгледжана праграма дзейнасці Урада Рэспублікі Беларусь на 2018-2020 гады, галоўнай мэтай якой з’яўляецца павышэнне даходаў і якасці жыцця насельніцтва.

Разам з тым, важным было і застаецца прадстаўленне інтарэсаў беларускага парламента і краіны ў цэлым на міжнароднай арэне. У складзе рабочых груп Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацоўніцтве з парламентамі замежных дзяржаў дэпутацкі корпус праводзіў мэтанакіраваную працу па актывізацыі міжнароднай дзейнасці. І як вынік, можна адзначыць прыкметныя змены ў дынаміцы і якасці двухбаковых кантактаў, умацаванне ўзаемавыгадных гандлёва-эканамічных адносін, што садзейнічаюць аўтарытэту нашай краіны ў свеце.

Беларускі парламент разумее важнасць вывучэння праблематыкі прымянення смяротнага пакарання ў кантэксце сусветных тэндэнцый па гэтым пытанні. У рамках маёй дзейнасці ў складзе рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па вывучэнні праблематыкі смяротнай кары як інструмента пакарання, якое прымяняецца ў Беларусі, з удзелам замежных прадстаўнікоў праведзены шэраг мерапрыемстваў. У ходзе іх былі разгледжаны вынікі абмеркавання пытанняў смяротнага пакарання ў рэгіёнах нашай краіны, а таксама палітычныя, прававыя і міжнародныя аспекты гэтай праблемы.

Якой бы працай не займаўся, прыярытэтным напрамкам у маёй дэпутацкай дзейнасці заўсёды заставалася праца з людзьмі. Аналіз сітуацыі на месцах, прамы кантакт з выбаршчыкамі дазваляюць яшчэ раз ацаніць правільнасць прынятых рашэнняў, убачыць наспелыя праблемы, намеціць шляхі іх вырашэння. Я цвёрда ўпэўнены: каб ведаць, што трэба закласці ў законе, неабходна часцей бываць у выбарчых акругах, рэгіёнах.

За перыяд работы мною праведзены 102 прыёмы, 76 прамых тэлефонных ліній, разгледжаны 353 звароты, прыняты 471 выбаршчык. Найбольш актуальнымі з’яўляюцца пытанні камунальна-бытавой сферы (каля 50%), на другім месцы – добраўпарадкаванне населеных пунктаў. Вырашаліся праблемы, звязаныя з прымяненнем зямельнага заканадаўства, працаўладкаваннем, транспартным забеспячэннем, сельскай гаспадаркай і інш.

Аніводзін зварот мною не быў пакінуты без увагі.

Маёй жыццёвай пазіцыяй заўсёды было, ёсць і будзе аказанне дапамогі людзям па вырашэнні іх надзённых жыццёвых праблем. Прыемна ўсведамляць, што ў цесным узаемадзеянні з міністэрствамі, мясцовымі выканаўчымі і прадстаўнічымі органамі, іх службамі большая частка праблемных пытанняў вырашана станоўча. Сярод асноўных: праведзены рамонтныя работы дарожнага палатна больш чым у 20 населеных пунктах Шклоўскай выбарчай акругі, у тым ліку асфальтаванне, пракладка тратуараў, добраўпарадкаванне прыдамавых тэрыторый, зроблены капітальны рамонт некалькіх шматкватэрных дамоў, выкананы бягучы рамонт дахаў, сістэм водаадвядзення, сцен, адмостак домаўладанняў грамадзян, адноўлена работа трох станцый абезжалезвання вады, вентыляцыйных каналаў, унутраных сістэм ацяплення, вадаправоднай сеткі, завершана будаўніцтва інжынерных сетак водазабеспячэння ў сельскім населеным пункце, дзіцячай гульнявой пляцоўкі і інш.

Мною аказана садзейнічанне па працаўладкаванні 20 чалавек, выдзяленні сіротам жылля, вырашана пытанне атрымання пенсіі па ўзросце грамадзянкай Украіны і прадастаўлення льготнай пенсіі за працу з асаблівымі ўмовамі, аказана дзяржаўная адрасная дапамога 10 грамадзянам, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі і інш.

Калі атрымліваецца дапамагчы чалавеку, адчуваю радасць і задавальненне. Упэўнены, нямала людзей могуць успомніць нашы сустрэчы добрым словам.

Для мяне стала традыцыяй удзельнічаць у грамадска-значных і святочных мерапрыемствах, якія праводзяцца ў выбарчай акрузе, у дабрачыннай дзейнасці, працы з моладдзю і ветэранамі.

У меру сваіх сіл і магчымасцяў стараўся аказваць дапамогу дамам сямейнага тыпу, установам карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дашкольнага навучання, спартыўным школам…

Дарагія бялынічане! Хачу пажадаць вам і вашым блізкім моцнага здароўя, міру, дабра, поспехаў у працоўнай дзейнасці, дабрабыту і працвітання – нашай дзяржаве.