Галоўная » Фільм «Ня бойся» журналіста 6tv.by Міхаіла Аршынскага стаў пераможцам конкурсу Hinzpeter Awards

Фільм «Ня бойся» журналіста 6tv.by Міхаіла Аршынскага стаў пераможцам конкурсу Hinzpeter Awards

Галоўны прыз Hinzpeter International Press Awards атрымаў беларускі журналіст і рэжысёр Міхаіл Аршынскі.

Міхаіл Аршынскі, фота БАЖ

1-га чысла журы конкурсу Hinzpeter International Press Awards аб’явіла, што ў выніку ацэнкі 25 работ з 13 краін беларус Міхаіл Аршынскі быў абраны пераможцам галоўнага прыза «Свет на раздарожжы».

Фільм распавядае, як летась, пад час прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі рэжым Лукашэнкі пераследваў і перашкаджаў кампаніі апазыцыйных кандыдатаў. У фільме адлюстрованы лёсы людзей, якія удзельнічалі ў прэзыдэнцкай кампаніі Святланы Ціханоўскай.

Суддзі зазначылі, што  фільм “Ня бойся” адпавядае духу Юргена Гінцпетэра, нямецкага журналіста ў гонар якога заснаваная прэмія.

 

Фільм можна знайсці ў YouTube пад назвай  “Як Ціханоўскія змянілі Беларусь”.