Бабруйскі начны клуб «Матор» змясціў у «Instagram’е» афішу сваёй чарговай вечарыны, якой раззлаваў інтэрнэт-карыстальнікаў.
Прычына гэтага – у нецэнзурнай назве вечарыны: «Гарэлку ў глотку, … у пілотку».
Таксама адказныя за піяр клубу прапануюць дзяўчатам прамяняць свае станікі на алкаголь.
Далучыцца да ўсяго гэтага можна за 5 рублёў.
«Вы там дубу даліся падобнага роду чэрнь тварыць», –задаюцца пытаннем карыстальнікі «Instagram’у».
Разам з тым многія крытычныя каментары былі выдаленыя кіраўніцтвам старонкі.
МГ, belsat.eu