У чарговым выпуску сваёй перадачы на 6tv.by гісторык Аляксей Бацюкоў распавядзе пра цікавыя акалічнасці гісторыі ВКЛ у 15-м стагоддзі.
XV стагоддзе – краіна займае амаль мільён кіламетраў квадратных, але несвабодная праз дынастычныя нюансы. Супярэчнасці праз рэлігію выкарыстоўваюцца дзеля перацягвання ўлады. Вялікія князі літоўскія больш не хочуць быць проста намеснікамі.
І грымнула Грамадзянская вайна…