Галоўная » Google назваў топ-запыты 2019 года ў Беларусі

Google назваў топ-запыты 2019 года ў Беларусі

Google традыцыйна прааналізаваў пошукавыя запыты беларусаў і прадставіў рэйтынг самых папулярных за 2019 год.

Ілюстрацыйнае фота

У першай дзясятцы папулярных запытаў – знакамітасці, серыялы і мерапрыемствы. Самую вялікую цікавасць у беларускіх карыстальнікаў выклікала спявачка Юлія Началава, якая пайшла з жыцця ў 2019 годзе. На другім месцы – актрыса Анастасія Заваратнюк. У ліку папулярных запытаў традыцыйна прадстаўленыя серыялы – восьмы сезон «Игры престолов», «ИП Пирогова» і міні-серыял «Чернобыль» ад тэлеканала HBO. На сёмым месцы сярод запытаў – перапіс насельніцтва Беларусі. Дзясятую пазіцыю ганарова занялі Еўрапейскія гульні.

У катэгорыі «Персона» беларусы часцей за ўсё шукалі інфармацыю пра спявачку Юлію Началаву, актрысу Анастасію Заваратнюк і главу ўкраінскай дзяржавы Уладзіміра Зяленскага. У ліку запытаў – персоны, якія пайшлі з жыцця ў 2019 годзе: Дэцл, Ала Вербер, Ірына Цывіна. У топ-10 па запытах апынуліся і беларусы: выканаўца Ціма Беларускіх і тэнісістка Арына Сабаленка.

Самым папулярным фільмам па запытах беларусаў у 2019 годзе стала экранізацыя коміксаў Marvel аб прыгодах каманды супергерояў Мсціўцаў «Мстители. Финал». Другі па папулярнасці – псіхалагічны трылер «Джокер». Трэцяе месца заняў камедыйна-драматычны фільм Квенціна Таранціна «Однажды в Голливуде». На чацвёртай пазіцыі – адзіны ў катэгорыі фільм расійскай вытворчасці «Полицейский с Рублевки. Новогодний беспредел».

У катэгорыі «Серыял года» беларусы найчасцей шукалі серыялы «Игра престолов», «ИП Пирогова» і «Чернобыль». Сярод «ТБ-шоў» лідзіруюць: «Еўрабачанне 2019», «План Б» і 20-ы сезон «Битвы экстрасенсов».

У 2019 годзе беларусаў больш за ўсё цікавіла набыццё вентылятара, аўтамабіля ў Германіі і кандыцыянера. У катэгорыю «Пакупка года» таксама ўвайшлі запыты на набыццё электрасамаката, басейна, камп’ютара, квіткоў на Еўрапейскія гульні, батута і цяпліцы. Традыцыйна беларусы цікавяцца набыццём веласіпеда.

Цалкам спіс самых папулярных запытаў Google 2019 года ў Беларусі выглядае так:

 

Самыя папулярныя запыты:

  1. Юлия Началова
  2. Заворотнюк
  3. Игра престолов 8 сезон
  4. Евровидение 2019
  5. Зеленский
  6. Децл
  7. Перепись бел
  8. ИП Пирогова
  9. Чернобыль
  10. Европейские игры

 

Персона года:

  1. Юлия Началова
  2. Анастасия Заворотнюк
  3. Владимир Зеленский
  4. Децл
  5. Алла Вербер
  6. Тима Белорусских
  7. Бари Алибасов
  8. Арина Соболенко
  9. Билли Айлиш
  10. Ирина Цывина

 

Фільм года:

  1. Мстители. Финал
  2. Джокер
  3. Однажды в Голливуде
  4. Полицейский с Рублевки. Новогодний беспредел
  5. Оно 2
  6. Король Лев
  7. Капитан Марвел
  8. Как приручить дракона 3
  9. Зеленая книга
  10. Аквамен

 

Серыял года:

  1. Игра престолов
  2. ИП Пирогова
  3. Чернобыль
  4. Мамы чемпионов
  5. Ничто не случается дважды
  6. Гранд Лион
  7. Султан моего сердца
  8. Ивановы Ивановы
  9. Мылодрама
  10. Жуки

 

ТБ-шоў года:

  1. Евровидение 2019
  2. План Б
  3. Битва экстрасенсов 20 сезон
  4. Оскар 2019
  5. Форт Боярд
  6. Славянский базар 2019
  7. Пацанки 4 сезон
  8. Беременна в 16
  9. Кто против
  10. Бородина против Бузовой

 

Пакупка года:

  1. Вентилятор
  2. Авто в Германии
  3. Кондиционер
  4. Велосипед
  5. Электросамокат
  6. Бассейн
  7. Билеты на Европейские игры Минск
  8. Компьютер
  9. Батут
  10. Теплица

 

Такім быў 2019 год вачамі беларускіх карыстальнікаў пошукавай сістэмы Google.

 

Пра Alphabet Inc.

Лары Пэйдж і Сяргей Брын заснавалі кампанію Google ў верасні 1998 года. Сёння ў кампаніі працуе па ўсім свеце больш за 50 000 супрацоўнікаў, і Google прапануе шырокі спектр прадуктаў і платформаў, такіх як Пошук, Карты, AdWords, Gmail, Android, Chrome і YouTube. У кастрычніку 2015 кампанія Google ўвайшла ў склад холдынгавай кампаніі Alphabet. Больш падрабязную інфармацыю пра місію Alphabet можна атрымаць тут.