У Харкаве студэнты Нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта «Харкаўскі політэхнічны інстытут» байкатуюць вочнае навучанне і патрабуюць у рэктарата захавання рэкамендацый па супрацьдзеянню каронавірусу, змены формы адукацыі на дыстанцыйную, пераводу невакцынаваных выкладчыкаў на дыстанцыйную форму з захаваннем зарплаты, замест звальнення.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ў Telegram-канале “Студэнты ХПІ”. Паведамляецца, што з 29 кастрычніка студэнты спыняюць вочнае наведванне пар.
«У ХПІ паміраюць і заражаюцца выкладчыкі. Кіраўніцтва гэта замоўчвае. У ХПІ усё часцей захворваюць студэнты. Дэльта-штам нашмат больш небяспечны для маладога пакалення, чым папярэднія штамы. Многія студэнты не могуць вакцынавацца з прычыны непаўналеця.
Рэктар не раз заяўляў аб важнасці дыстанцыйнага навучання падчас пандэміі. Цэнтр па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША (CDC) уключыў Украіну ў спіс краін з чацвёртым “вышэйшым узроўнем небяспекі” з-за сітуацыі з распаўсюджваннем COVID-19.
У Харкаве пераважная колькасць ВНУ перайшлі на дыстанцыйку. У ХПІ вучацца несмяротныя студэнты?», – гаворыцца ў паведамленні студэнтаў. Таксама паведамляецца, што студэнты не спыняюць навучальны працэс і не адмаўляюцца ад дыстанцыйных пар.
На гэтым тыдні на дыстанцыйную форму пераведзены і старэйшы ў краіне універсітэт (з 1804 г.) – Харкаўскі нацыянальны імя В. Каразіна.
На сайце ХНУ інфармацыя адразу аб смерці трох географаў ХНУ
22.10.2021 Пішов із життя видатний географ-суспільник, геолог, заслужений професор Каразінського університету Костянтин Нємець… (доктар геаграфічных навук, былы дэкан геолага-геаграфічнага факультэта – Заўв. аўтара)
22.10. 2021 Пішов із життя доцент кафедри гідрогеології факультету геології, географії, рекреації і туризму Федір Чомко: університет співчуває…
23.10.2021 Пішла з життя доцент кафедри фізичної географії, заступник декана факультету геології, географії, рекреації і туризму Валентина Клименко: університет співчуває…
А як справа з пераходам на дыстанцыйнае навучанне ў ВНУ Беларусі?
На Беларусі, напэўна, вучацца несмяротныя студэнты.
Яўгіння Грамашчанка