Галоўная » “И солнце б утром не вставало, когда бы не было меня”

“И солнце б утром не вставало, когда бы не было меня”

Тое, як Беларускае тэлеграфнае агенства БЕЛТА ў апошнія часы асвятляе вынікі працоўных паездак кіраўніка краіны па рэгіёнах Беларусі, як Лукашэнка раздае распараджэнні сваім падначаленым, вельмі нагадвае песню “Песенка моего друга” кампазітара А.Фельцмана, на словы Льва Ашаніна. Асабліва гэта было заўважна ў час яго апошняй паездкі ў Смалявіцкі раён Мінскай вобласці 3-га красавіка 2020 года.

Даваць паўсюль парады і даручэнні, нават па самых элементарных пытаннях, або пытаннях, у якіх ён, нават, не з’яўляецца прафесіяналам, стала жыццёвым крэда А.Лукашэнкі.

А пастаяннае ківанне галовамі ўсёй світы, суправаджаючай яго, у знак згоды, за шмат гадоў сфармавала поўнае перакананне, што без яго свочасовай “указілкі” у краіне ніхто і нічога не будзе рабіць так, як гэта неабходна.

Стоят дворцы, стоят вокзалы
И заводские корпуса,
И заводские корпуса —
Могу назвать вам адреса.

А без меня, а без меня
Тут ничего бы не стояло,
Тут ничего бы не стояло,
Когда бы не было меня.

……………………………

А без меня, а без меня
Река бы току не давала.
Река бы току не давала,
Когда бы не было меня.

……………………………

А без меня, а без меня
Тут ничего бы не летало.
Тут ничего бы не летало,
Когда бы не было меня.

…………………………….

А без меня, а без меня
И солнце б утром не вставало,
И солнце б утром не вставало,
Когда бы не было меня.

У час працоўнай паездкі ў Смалявіцкі раён, як адзначае Белта, кіраўніку дзяржавы дакладалі аб ходзе вясенне палявых работ, адзначаючы, што глеба ў бягучым годзе ўтрымлівае менш вільгаці.

“Раз почва подсушена, работать можно практически везде, надо активнее, надо подстегнуть. Не надо ожидать”, – адзначыўся ён тут жа чарговым даручэннем.

Яшчэ Белта ў захлёб распавяла аб яшчэ адным даручэнні А.Лукашэнкі прысутным – нарасціць у краіне вытворчасць грэчневых круп у звязку з праблемамі ў пастаўках гэтай прадукцыі з Расіі.

“Надо хорошо изучить эту культуру, технологию ее выращивания”, – асабліва адзначыў ён, па словах агенства, завяршаючы размовы аб грэчцы.

Чытаючы падобныя “данясенні з палёў”, бачачы склад світы, аховы, журналістаў, што суправаджаюць кіраўніка краіны, усведамляючы колькасць фінансавых сродкаў, патрачаных на працоўную паездку, воляй няволяй задаешся пытаннем.

Мужыкі, аб чым гаворка?

Бо, аб неабходнасці больш ранняга правядзення вясенне-палявых работ пры малым утрыманні вільгаці ў глебе, ведае любы школьнік вясковай школы, не кажучы ўжо аб механізатарах, або аграномах.

І ці варта было такой грамаднай колькасці людзей перціся ў Смалявіцкі раён, каб кіраўнік краіны сказаў аб гэтым на ўвесь свет?

Няўжо праблемы пастаўкі грэчкі ў Беларусь і неабходнасць нарошчвання яе вытворчасці не магчыма было проста абмеркаваць у кабінетах на узроўні Міністэрства сельскай гаспадаркі?

Мабыць, гэтыя мужыкі даўно ўжо не здатныя да адэкватнага прыняцця рашэнняў.

Рыгор Кастусёў