Старшыня БСДП (грамада) Ігар Барысаў выказаў у фэйсбуку сваё меркаванне аб будучых парламенцкіх выбарах пасля аналізу спісаў вылучаных прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Ігар Барысаў“Прааналізаваў спісы вылучаных прэтэндэнтаў на кандыдаты ў дэпутаты. На маю думку – у 2019 годзе мы дараслі да ўзроўня палітычнага апартэіда. З упэўненасцю магу назваць імёны будучых прызначаных кандыдатаў у дэпутаты на 40-50% акругаў, але ўжо магу сумнявацца на іншай палове (раней такога не было), дзе так званыя канкурэнты, ці спарынг-партнёры аднолькавыя па свайму статусу, а на некалькіх акругах увогуле, на маю думку, няма фаварыта.
Нагадвае рэжым апартэіда ў Паўднёвай Афрыцы – там з палітычнага працэсу выключалася ўсё цёмнаскурае насельніцтва, але беласкурае даволі добра магло сабе канкураваць у часе выбараў.
У нас жа, пры палітычным апартэідзе, выключаюцца з працэсу ўсе апазіцыйныя кандыдаты і ёсць думка, што ўжо некаторыя праўладныя кандыдаты пачынаюць канкураваць між сабой і ўладзе ўжо не прынцыпова, хто з іх стане дэпутатам. І першы добры і другі нядрэнны.
Мяркую, што гэта можа выглядаць так: ускрываюцца скрынкі для галасавання – ўціхую падлічваюцца галасы выбаршчыкаў, хто з двух набраў больш, той і перамог і за яго дапісваюцца ўсе галасы як ад апазіцыянераў так і тыя, якія патрэбныя для спушчанай “зверху” яўкі, бо яўка будзе куды ніжэйшая», – выказаў сваё меркаванне Ігар Барысаў.