Галоўная » Ігар Марзалюк стане вядоўцам новага ток-шоу на канале СТБ

Ігар Марзалюк стане вядоўцам новага ток-шоу на канале СТБ

ЕЎРАРАДЫЁ

Ігар Марзалюк / СТБ

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк неўзабаве стане сувядоўцам новага ток-шоў на СТБ. Пра гэта паведамляецца на сайце тэлеканала.

На тэлеканале кажуць, што звярнулі ўвагу, як эмацыйна Марзалюк рэагаваў на выступ Аляксандра Лукашэнкі з пасланнем народу і парламенту.

“Яго рэакцыя стала сапраўдным інтэрнэт-мемам. У тым, што гэта не пастановачныя кадры, хутка змогуць пераканацца гледачы нашага канала. Мы вырашылі выкарыстаць харызму і неабыякавасць дэпутата і запрасілі яго ў якасці вядоўцы нашага новага праекта”, — кажуць на СТБ.

На тэлеканале абяцаюць, што новае ток-шоу закране “самыя вострыя палітычныя і эканамічныя тэмы”. Называцца яно будзе “У абстаноўцы міру”.