Амерыканскі прадпрымальнік Ілон Маск 1 лістапада стаў першым у гісторыі чалавекам, чыё багацце перавысіла $300 млрд. Пра гэта сведчаць дадзеныя рэйтынгу мільярдэраў Forbes, які вядзецца ў рэальным часе, паведамляе ТАСС.
Бізнесмен пабіў новы рэкорд з-за ўзлёту акцый створанай ім кампаніі па вытворчасці электрамабіляў Tesla. Яе каштоўныя паперы даражэюць ужо больш за тыдзень пасля аб’явы аб здзелцы з кампаніяй па пракаце аўтамабіляў Hertz, якая замовіла ў фірме 100 тыс. машын. Толькі за сёння дзякуючы росту акцый Tesla Ілон Маск стаў багацейшым на $10,2 млрд. Tesla была заснавана Ілон Маско ў 2003 годзе, штаб-кватэра фірмы знаходзіцца ў горадзе Апала-Альта (штат Каліфорнія). Першапачаткова кампанія спецыялізавалася выключна на вытворчасці электрамабіляў, але пазней стала займацца стварэннем сонечных батарэй і іншых энерганазапашвальных сістэм.
НАША ДАВЕДКА. Яшчэ на пачатку 2021 года на 1-м месцы знаходзіўся заснавальнік Amazon Джэф Безос (за 2020 год яго багацце павялічылася на $64 млрд, да $177 млрд), а другі радок заняў Ілон Маск, які зрабіў рэзкі скачок з 31 на 2-е месца! Ён за мінулы год дадаў $126,4 млрд. Акцыі Tesla за 2020 год дадалі да кошту 720%. І вось на 1 лістапада 2021 г. новы РЭКОРД!
У пачатку 2021 года стан усіх 2755 сусветных мільярдэраў склаў рэкордныя $13,08 трлн, на 64% больш, чым годам раней.
Марэк Федаровіч