З бабруйскага ізалятара пасьля чарговых 10 дзён адміністрацыйнага арышту выйшаў на волю Віталь Красьніцкі, адзін з ініцыятараў стварэньня страйкаму на «Белшыне». Яго звольнілі 27 жніўня нібыта за прагул. Пасьля пачалі рэгулярна арыштоўваць, паведамляе Радыё Свабода.
За мінулы месяц актывіст прабыў у няволі 27 дзён. Акрамя таго, на яго накладзеныя два штрафы па 1215 рублёў. У яго было 6 судоў, а справы разглядалі ў ізалятары.
Віталь Красьніцкі лічыць, што каралі яго за спробу арганізацыі на найбуйнейшым прадпрыемстве Бабруйску страйкаму. Паводле актывіста, у ізалятары да яго ставіліся паважліва