Дзявяты год запар Грамадзянская ініцыятыва “Грамадскі Магістрат” вызначае лаўрэатаў Прэміі “Асоба Года” ды “Падзея года”. Намінанты на Прэмію абіраюцца з людзей, дзейнасьць якіх выклікалі найбольшы рэзананс сярод грамадства і найбольш паспрыялі развіццю грамадскай супольнасьці гораду.
Сёляшняе рашэнне была адрозным ад іншых гадоў. Арганізатары адмовіліся ад вызначэнне Прэміі “Падзея году 2020”. Тлумачэнне такога кроку з’явілася на сайце ініцыятывы:
“Магілёўцы! 2020 год быў незвычайным, вірлівым, рэвалюцыйным. Гэты год дакладна войдзе важнай вяхай у найноўшую гісторыю Беларусі. Усе мы ведаем галоўную падзею мінулага году, якая прайшла праз нашы сэрцы, закранула так ці інакш кожнага. Гараджане, як і большасць беларусаў, выявілі цуды грамадскай салідарнасці ў вельмі няпростых умовах і ўпершыню так масава і ярка паказалі сябе грамадзянскай супольнасцю. Таму Магілёўскі магістрат адзінадушна вырашыў у гэтым годзе не выстаўляць на галасаванне вызначэнне грамадскай падзеі 2020 года. Безумоўны лідар тут відавочны.
Аднак, нягледзячы на пандэмію і рэвалюцыйную сітуацыю, грамадская актыўнасць у самых розных сферах у Магілёве ў 2020-м не супынілася. У горадзе адбываліся, хаця і ў значна меншай колькасці, чым раней, розныя важныя грамадскія падзеі, якія рабілі найбольш апантаныя, упартыя і несупынныя летуценнікі – сапраўдныя героі, якія мяняюць свет да лепшага.
Кантэнт аналіз сродкаў масавай інфармацыі, які па нашай замове правялі магілёўскія сацыёлагі, дазволіў нам выявіць 10 Асобаў, якія зрабілі нешта важнае ў грамадскай сферы жыцця, што стала гарадской інфармацыйнай падзеяй на працягу 2020 года. Яны сталі лідарамі па колькасці праглядаў, каментаў, згадак і рэпостаў і заслужана вылучаюцца намінантамі на званне АСОБА 2020 ГОДА.”
Нагадаем, што вызначэньне лаўрэатаў адбываецца цягам трох этапаў адбору: На першым этапе сацыялагічная служба адсочвае, якія падзеі адбываліся цягам году ў Магілёве і з дапамогай кантэнт-аналізу ранжыруе па найбольшаму рэзанансу, які гэтыя падзеі выклікаюць у грамадстве. Другі этап складаецца з народнага галасаваньня. Вызначаны шорт-ліст вывешываецца ў інтэрнеце, каб кожны магілёвец мог прагаласаваць за тую асобу, альбо падзею якую ён лічыць вартай Прэміі. На трэццім этапе, згодна вызначанага шорт-ліста, на сваім паседжаньні, прэтэндэнтаў на лаўрэатаў вызначаюць чальцы “Грамадскага магістрата”. На фінішы вынікі ўсіх трох этапаў сумуюцца і вызначаюцца Лаўрэаты Прэміі.
Форма для галасавання па намінацыі “Асоба Году 2020” знаходзіцца на сайце ініцыятывы (галасаваць тут). Заклікаем прагаласаваць.
Галасаванне будзе доўжыцца да 23:59 26.01.2021 года.
Прэзентацыя вынікаў і ўручэньне Прэміі лаўрэатам адбудзецца 30 студзеня 2021 году ў анлайн-фармаце, пачатак а 16-00. Сачыце за аднаўленнем інфармацыі.
Якуб Ясінскі