Галоўная » “Інтэлігентныя” вуліцы Магілёва

“Інтэлігентныя” вуліцы Магілёва

Заўважана, што самыя добраўпарадкаваныя вуліцы беларускіх гарадоў у большасці носяць патрыятычна-рэвалюцыйныя назвы. Сярод іх вуліцы Савецкая, Ленінская, Першамайская, Сацыялістычная, імя Карла Маркса, Кірава і г.д. Так здарылася, што у Магілёве няма вуліцы Савецкай (1-шы Савецкі завулак гучыць некалькі архаічна), але ёсць рад вуліц, якія маюць назвы ў гонар інтэллігентаў (многія з іх расійскія): Акадэміка Паўлава, Пятра Алейнікава, Аляксея Пысіна, Аркадзя Куляшова, Бялінскага, Блока, Багдановіча, Боткіна, Лермантава, Ільва Таўстога, Пушкіна, Сіманава, Чэхава, Чыгрынава і інш. На жаль, за рэдкім выключэннем, вуліцы ў гонар вучоных, паэтаў, пісьменнікаў, кампазітараў, выглядаюць не вельмі прывабліва…

Прайдуся па Чапаеўцы і на Шапэна траплю я…

Каб трапіць на вуліцу Чапаева з боку сярэдняй школы №8, трэба прайсці па Мінскаму завулку. У добрае надвор’е тут някепская дарога, бадай, толькі аўтамабілісты клянуць усіх адказных за яе стан. Ямкавы рамонт не вельмі дапамагае для камфортных паездак па завулку.

Тэй жа малюнак і на вуліцы Чапаева

Трэба сказаць, што намаганнямі жыхара вуліцы Леаніда Падбярэцкага, год таму вуліца Чапаева часткова была заасфальтавана. Яле зроблена гэта было не зусім якасна і зараз мясцовыя жыхары вымушаны самі рамантаваць дарогу.

1-шы Смаленкі завулак – і зноў людзі вымушаны рабіць самастойна ямкавы рамонт

2-гі Смаленскі завулак – яма на ямцы

Вуліца імя Чапаева адметная тым, што да яе прымыкаюць і перасякаюць завулкі і вуліцы, якія носяць імёны дзеячоў навукі і мастацтва.

А вось і вуліца Шапэна – відавочна не адчуваецца піетэт у адносінах да кампазітара сусветнага ўзроўня

А вось так выглядае завулак вядомага расійскага пісьменніка Грыбаедава

А вось завулак не меней знакамітага пісьменніка Караленкі

Завулак пісьменніка Ганчарова

Вуліца ў гонар выбітнога расійскага мастака Сярова

Калі мясцовыя ўлады цэнтральныя вуліцы называлі ў гонар расійскіх дзеячоў з рэвалюцыйным мінулым (ды і зараз не вельмі ахвотна іх пераймяноваюць на карысць айчынных герояў ці інтэлігентаў), то ўражвае зацятасць, з якой чыноўнікі надавалі імёны сусветна вядомых людзей брудным завулкам, якія пры нашым жыцці не атрымаюць сучасны выгляд, калі мясцовыя жыхары не праявяць актыўнасць у гэтым напрамку.

Трэба сказаць, што і вуліцы з рэвалюцыйнмі назвамі ці названыя у гонар падзей тых часов, ці людзей, якія сталі героямі таго часу, таксама не вельмі добра выглядаюць.

Завулак Сувязны

Вуліца Каманіна

Вуліца Пралетарская

Леанід Падбярэцкі, актыўны сябра ПАГА “Рух “За свабоды”, не губляе надзеі зрабіць асяродак, у якім сам жыве і жывуць яго сябры і суседзі, болей камфортным. Разам са сваімі паплечнікамі ён арганізаваў грамадзянскую ініцыятыву па добраўпарадкаванню вуліц Ленінскага раёна, з якімі сабраў 350 подпісаў з гэтай нагоды і уручыў подпісы адміністрацыі Леніскага раёна.

Зараз мы чакаем рэакцыі мясцовых чыноўнікаў.

Пётр Мігурскі