У Польшчы правялі інвентарызацыю усіх дрэў, якія растуць у краіне з мэтай складання інтэрактыўнай онлайн-мапы.
Інвентарызацыю праводзілі з паветра з дапамогай дронаў, якія маюць скануючыя лазары. Дроны змаглі падлічыць не толькі агульную колькасць дрэў, але і вызначыць іх вышыню і памер кроны.
На пошук дрэў дроны выляталі больш за 1,5 мільёна разоў. Высветлілася, што ў Польшчы расце больш за тры мільярды дрэў і займаюць яны амаль 30% плошчы краіны. З картай можна азнаёміцца тут:
https://aplikacja.mapadrzew.com/
Лясістасць Беларусі дасягла 40% ад плошчы краіны. А колькі ж дрэў расце ў нашай краіне?
Колькі дрэў у Магілёўскім Пячэрскім парку? У Вашым раёне? Вобласці?
Тры дрэва – гэта гай ці лес?
З якой колькасці дрэў пачынаецца лес?
Чаму лёгка заблукаць ў трох хвоях?