Візавы цэнтр Іспаніі прыпыняе прыём заяў на візу 1 лістапада і таксама ў перыяд з 3 па 7 лістапада, паведамілі ў візавым цэнтры.
Чаму так?
Гэта звязана з расійскім локдаунам, які ўводзіцца з 30 кастрычніка па 7 лістапада па Расіі. У гэтыя дні не будзе працаваць консульства Іспаніі ў Маскве – адпаведна адмяняецца прыём ўсіх дакументаў і ў Мінску.
«У сувязі з надыходзячымі святочнымі днямі і ўведзеным локдаунам, візавы цэнтр Іспаніі не будзе прымаць і выдаваць дакументы 1 лістапада і з 3 па 7 лістапада», – гаворыцца ў паведамленні. Візавы цэнтр адновіць працу 8 лістапада. Яго працаўнікі адзначаюць, што цяпер ажыятажу ў сувязі з будучай прыпыненнем няма.
Новаўвядзенні візавага цэнтра. З 28 чэрвеня 2021 года звярнуцца з заявай у візавы цэнтр Іспаніі ў Мінску могуць толькі тыя, у каго была віза тэрмінам не менш як адзін год. Таксама заяўнікі павінны запісвацца на падачу дакументаў толькі праз сайт цэнтра.
ІНФАРМАЦЫЯ: з 2 лютага 2020 года візавы збор для беларускіх грамадзян складае 35 еўра (да гэтага даводзілася плаціць 80 еўра).
Нягледзячы на тое, што Беларусь вырашыла выйсці з пагаднення аб рэадмісіі з ЕС, а таксама ўдзелу ў ініцыятыве «Усходняе партнёрства» пасля уведзеных ранейшых санкцый, сума збору засталася ранейшай – 35 еўра. Санкцыі пакуль не паўплывалі на кошт візаў для беларусаў.
Яўгіння Грамашчанка