Названы пераможца конкурсу песні “Еўрабачанне-2021”. Па выніках галасавання тэлегледачоў і членаў прафесійнага журы, трыумфатарамі сталі прадстаўнікі Італіі гурт Måneskin.
За перамогу ў фінале “Еўрабачання” ў 2021 годзе змагаліся паўстаўцелі 26 краін.
Італьянцы з Måneskin выступілі на “Еўрабачанні-2021” з рок-песняй Zitti e buoni.
Другое месца заняла Францыя, трэцяе — Швейцарыя. Такім чынам, у топ-3 песень па выніках “Еўрабачання-2021” няма ніводнай песні на англійскай мове.
Апошняе месца заняла Вялікабрытанія: спявак Джэймс Ньюман не набраў ніводнага бала ні ад гледачоў, ні ад членаў журы.
Букмекеры сёлета адгадалі з імем пераможцы: больш за ўсё ставак было менавіта на Італію. Праўда, таксама актыўна ставілі на Мальту, але артыстка з гэтай краіны атрымала недастаткова балаў нават для таго, каб увайсці ў топ-5.
У дзясятку лепшых, акрамя Італіі, Францыі і Швейцарыі, увайшлі таксама Ісландыя, Украіна, Фінляндыя, Мальта, Літва, Расія і Грэцыя.
Дзякуючы перамозе гурта Måneskin наступнае “Еўрабачанне” павінна прайсці ў Італіі. У якім менавіта горадзе і ў якія даты, будзе вырашана пазней.
Крыніца: Еўрарадыё