Вакцына ад каранавірусу, якая распрацоўваецца італьянскай кампаніяй Takis, прадэманстравала сваю эфэктыўнасьць падчас выпрабаваньняў на мышах. Пра гэта ў панядзелак паведаміла агенцтва Ansa са спасылкай на кіраўніцтва кампаніі, піша Радыё Свабода.
Па дадзеных агенцтва, антыцелы, уведзеныя з вакцынай у арганізм мышэй, заблякавалі разьвіцьцё віруса. Гэтыя выпрабаваньні былі праведзены на базе лябараторыі Нацыянальнага інстытуту інфэкцыйных захворваньняў імя Лядзара Спалянцані ў Рыме.
Як паведамляе агенцтва, выпрабаваньні на людзях пачнуцца не раней за восень.