Галоўная » Ізраіль прызнае расійскую вакцыну “Спадарожнік V” з 15 лістапада

Ізраіль прызнае расійскую вакцыну “Спадарожнік V” з 15 лістапада

Ізраіль плануе прызнаць расійскую вакцыну супраць каранавіруса “Спадарожнік V”. Пра гэта раніцай, 27 кастрычніка, паведамілі ізраільскія СМІ. Удакладняецца, што расейская вакцына будзе прызнаная Ізраілем 15 лістапада.
На такі крок ізраільскі ўрад пойдзе пасля сустрэчы прэм’ер-міністра Нафталі Бенета з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным, якая адбылася ў Сочы.
Усе, хто быў вакцынаваны “Спадарожнікам V”, павінны будуць прайсці ПЦР-тэст на каранавірус да вылету і па прыбыцці ў Ізраіль.
Фото: REUTERS