22 лістапада 1773 года Кацярына II выдала ўказ аб заснаванні Беларускай (з 1782 – Магілёўскай) каталіцкай епархіі для ўсіх каталікоў Расійскай імперыі з цэнтрам у Магілёве і аб прызначэнні арцыбіскупам Станіслава Богуша-Сестранцэвіча.
У свой час Магілёўская архідыяцэзія была самай вялікай па плошчы ў свеце (каля 20 млн кв. км) і ахоплівала тэрыторыю былой Расійскай імперыі ад Вільні да Японскіх астравоў. Ёй падпарадкоўваліся і вернікі Японіі, Кітая, Карэі.
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай, у Расійскай імперыі апынулася каля мільёна каталікоў. 22 лістапада 1773 г. Кацярына II выдала ўказ аб заснаванні Беларускай каталіцкай епархіі для ўсіх каталікоў Расійскай імперыі з цэнтрам у Магілёве і аб прызначэнні арцыбіскупам Станіслава Богуша-Сестранцэвіча.
17 студзеня 1782 г. Беларуская епархія была пераўтворана ў Магілёўскую архідыяцэзію. Кафедральным саборам Магілёўскай архідыяцэзіі стаў сабор Небаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Святога Станіслава ў Магілёве. Колькасць каталікоў у Расійскай імперыі расла не толькі за кошт жыхароў далучаных да Расіі тэрыторый, але і за кошт еўрапейскіх перасяленцаў, галоўным чынам немцаў.
Калі ў 1798 г. Магілёўскай архідыяцэзіі падпарадкоўваліся пяць дыяцэзій, то ўжо з 1847 г. – шэсць: Віленская епархія (Віленская і Гродзенская губерні), Самагіцкая дыяцэзія (Ковенская і Курляндская губерні), Мінская епархія (Мінская губерня), Луцка-Жытомірская епархія (Кіеўская і Валынская губерні), Камянец-Падольская епархія (Падольская губерня), Ціраспальская епархія (Херсонская, Екацярынаслаўская, Таўрычаская, Астраханская, Самарская і Стаўрапольская губерні, Грузія і Бесарабія).
У Магілёўскай архідыяцэзіі было два кафедральныя саборы (з 1873) — у Санкт-Пецярбургу і Магілёве. Перад рэвалюцыяй 1917 г. архідыяцэзія налічвала 1 160 000 вернікаў, 331 прыход і 400 святароў.
На падставе дэкрэта Пія XI ад 10 сакавіка 1926 г. Магілёўская архідыяцэзія была падзелена на пяць апостальскіх адміністрацый: у Магілёве, Маскве, Ленінградзе, Харкаве і Казані, Самары і Сімбірску. Само існаванне Магілёўскай архідыяцэзіі і мітраполіі да канца 1930-х стала фармальнасцю. Пры аднаўленні і рэарганізацыі структур Каталіцкай царквы на тэрыторыі СССР папам Янам Паўлам II была заснавана Мінска-Магілёўская архіепархія.
На Беларусі, па дадзеных самой каталіцкай царквы, ад 9,5 да 15% насельніцтва краіны лічаць сябе каталікамі, а гэта 1,4 млн чалавек.
Сёння на Беларусі чатыры дыяцэзіі: Віцебская, Гродзенская, Пінская, Мінска-Магілёўская, у якой працуюць 122 прыхода, каля 700 тысяч вернпікаў.
Марэк Федаровіч, каталік