Галоўная » Як дапамагчы палітзняволенай моладзі?

Як дапамагчы палітзняволенай моладзі?

Задзiночанне беларускiх студэнтаў стварыла (https://t.me/zbsunion/2278) чат-бота, з дапамогай якога можна падтрымаць маладых палітвязняў — @student_solidarity_bot.

Бот утрымлівае спіс з 40 чалавек і іх адрасы. Гэта 31 студэнт, 7 непаўнагадовых, а таксама выкладчыца Вольга Філатчанкава і моладзевая актывістка Алана Гебрэмарыям, якія асуджаныя па «справе студэнтаў».

Вось, што можа бот:

Падкажа месца ўтрымання вязняў. Бот падкажа, дзе знаходзіцца вязень, а таксама будзе рэгулярна паведамляць усе навіны, звязаныя з вязнямі з нашага спісу.

Навучыць, як напісаць ім ліст. Адзіная сувязь з нашымі вязнямі — гэта лісты і паштоўкі. Лісты часта не даходзяць, але пісаць вельмі важна, каб людзі не згубіліся ў гэтай рэпрэсіўнай сістэме, а засталіся людзьмі.

Распавядзе, як правільна адправіць пасылку і даслаць грашовы перавод. Каму яе можна даслаць, што можна класці, а што нельга і як зрабіць так, каб усё, што вы пакладзеце ў пасылку, дайшло да адрасата. А таксама каму цяпер можна дапамагчы фінансава і чаму гэта важна.

Паведаміць, як дапамагчы, калі ты за мяжой. Тут можна даведацца больш пра Стыпендыю Смоліча ды іншыя сборы.

Крыніца: MAYDAY