75-гадовы юбілей адзначыў артыст Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра, Народны артыст Беларусі Рыгор Якаўлевіч Белацаркоўскі. 28 ліпеня на асноўнай сцэне тэатра прайшоў паказ спектакля з яго ўдзелам – «Апошнія сведкі», пасля якога артысты тэатра і ганаровыя госці ўрачыста павіншавалі артыста.
Рыгор Якаўлевіч Белацаркоўскі – артыст драмы, вядучы майстар сцэны. У Магілёўскім абласным драматычным тэатры ён служыць з 1985 года, а ў агульнай складанасці Рыгор Белацаркоўскі аддаў тэатральнай сцэне больш за 50 гадоў. Нарадзіўся артыст 28 ліпеня 1945 году ў Барнавуле (Алтайскі край), у трохгадовым узросце з сям’ёй пераехаў у Мінск. З 1965 па 69-ты год навучаўся ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (курс Дзмітрыя Аляксеевіча Арлова), пасля чаго працаваў у Брэсцкім абласным драматычным тэатры Ленінскага камсамола.
На сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра Рыгор Якаўлевіч сыграў больш за 100 роляў. Самыя першыя ягоныя ролі на сцэне Магілёўскага тэатра – Маёр у спектаклі «Удовін параход» І.Грэкавай і Хвядос «Сівы бусел» Васіля Ткачова. З прэм’ерных пастановак тэатру артыст заняты ў спектаклі «Апошнія сведкі» па кнізе Святланы Алексіевіч, і ў пастаноўцы Камілі Хусаінавай «Ахота жыць!» Па матывах апавяданняў Васіля Шукшына.
Пастаноўка «Апошнія сведкі» створана паводле аднайменнай мастацка-дакументальнай кнізе лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры, беларускай пісьменніцы Святланы Алексіевіч. Акцёры тэатра прадстаўляюць успаміны людзей, чыё дзяцінства пакалечыла Вялікая Айчынная вайна, а паставіў п’есу запрошаны рэжысёр Уланмырза Карыпбаеў. У аснову спектакля ляглі некалькі апавяданняў з аднайменнай кнігі, а таксама рэальныя гісторыі артыстаў і іх родных, якія перажылі вайну. Узгадаем, што Рыгор Якаўлевіч – аднагодак Вялікай Перамогі 1945 года!
Да юбілею артыста ў арт-фае тэатра падрыхтавана выстава фотаздымкаў, на якіх адлюстраваны сцэны са спектакляў з удзелам Рыгора Белацаркоўскага. Фотаздымкі ахопліваюць вялікі адрэзак жыцця тэатра і творчасці артыста ад 1999 году да нашых дзён.
Алесь Сабалеўскі. Фота аўтара
Больш фота: